У грамадскага аб'яднання, якое ўзначальвае праўладны палітолаг Вадзім Гігін, можна будзе набыць работы і паслугі, якія аказваюцца праз СМІ, а таксама па правядзенні мерапрыемстваў, ажыццяўленні выдавецкай дзейнасці, стварэнні рэкламы, правядзенні даследаванняў, накіраваных на:

— інфармаванне насельніцтва аб дзяржпалітыцы, удасканаленне грамадзянска-патрыятычнай, палітычнай, прававой, эканамічнай, кіраўніцкай, духоўна-маральнай і фізічнай культуры чалавека;

— папулярызацыю айчыннай гісторыі, распаўсюджвання навукова абгрунтаванай інфармацыі аб гісторыка-культурнай спадчыне, баявых подзвігах і працоўных здзяйсненнях беларускага народа, важных гістарычных падзеях, памятных месцах, іх ролі і значнасці ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці;

— процідзеянне фальсіфікацыі гісторыі, распаўсюджванню дэструктыўных ідэалагічных дактрын, фарміравання усвядомленай грамадзянскай пазіцыі.

— Таксама ў «Ведаў» можна будзе закупіць паслугі па арганізацыі лекцыйнай работы па прапагандзе праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця, па ўдзеле ў ідэалагічнай працы органаў дзяржкіравання, па павышэнні кваліфікацыі ідэолагаў і ўзроўню інфармаванасці лектарскіх кадраў.

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4