Дар'я Лосік напісала:

«Сёння Ігар у першы раз за дваццаць два месяцы ўбачыў сваю дачку і змог пачуць яе голас. Праз два шкла, краты і тэлефонную трубку.

Сёння я яшчэ раз пераканалася ў тым, што адносіны Ігара і Паўліны — гэта нешта нерэальнае.

Праз шкло яны разумелі адзін аднаго без слоў, хапала поглядаў і эмоцый. Гэтыя бясконцыя пытанні Паўліны: «Мама, а мы ж забярэм тату дадому?», ставілі ў тупік абодвух, нягледзячы на тое, што пройдзена ўжо шмат выпрабаванняў.

Усмешка Ігара сёння — гэта самае прыгожае з таго, што я бачыла за ўсе свае 30 гадоў жыцця».

Ігар Лосік асуджаны па «справе Ціханоўскага» да 15 гадоў пазбаўлення волі. Яго абвінавачвалі ў распальванні сацыяльнай варожасці ў дачыненні да прадстаўнікоў улады і праваахоўных органаў, а таксама арганізацыі масавых беспарадкаў.

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
Ого
Сумна
13
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру