Пашпарт 60-гадовага Ільі Навальнага, які знайшлі побач з яго целам. Фота: Giorgos Moutafis, Bild
Як распавяла суседка забітага Марыя, 12 сакавіка яна сустрэла Навальнага ў пад'ездзе дома і папярэдзіла, каб ён не выходзіў на вуліцу, бо будзе стральба. Але ён не паслухаў. Праз гадзіну жанчына выйшла з склепа і ўбачыла Навальнага з прастрэленай галавой на падлозе. Побач з ім ляжаў яго пашпарт.
«Незразумела, ці быў Ілья Навальны хоць неяк звязаны з Аляксеем Навальным. Ён родам з Залесся, украінскай вёскі, што знаходзіцца непадалёк ад Чарнобыля, дзе нарадзіўся бацька Аляксея Навальнага», — пішуць журналісты Bild.





