Суддзя Святлана Чарапанава асудзіла доктара да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Менавіта такое пакаранне запрасіла для Любецкага пракурорка Жанна Баранава, паведамляе «Вясна»

Сківічнага хірурга, які 18 гадоў адпрацаваў у дзіцячай бальніцы ў Мінску і быў валанцёрам каля Акрэсціна, абвінавачвалі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

— ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак),

— ч. 1 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці),

— арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады),

— ч. 1, 2 арт. 368 (абраза прэзідэнта).

Згодна з версіяй следства, хірург «публічна выказваўся аб прынятым рашэнні парушыць дадзеную ім медыцынскую клятву і ўсяляк перашкаджаў аказанню медыцынскай дапамогі супрацоўнікам міліцыі і чальцам іх сем’яў, заклікаў сваіх калег да падобных супрацьпраўных дзеянняў».

Таксама яго абвінавачвалі ва ўдзеле ў 8 пратэсных акцыях і напісанні допісаў у сацсетках, якія кваліфікавалі як абразы і распальванне варожасці.

У апошнім слове палітвязень адзначыў, што спецыялістаў яго ўзроўню ў Беларусі практычна няма.

— Мае досвед, веды і ўменні спатрэбяцца многім людзям, калі я буду на волі і буду займацца тым, чым займаўся 23 гады. У мяне эксклюзіўная спецыялізацыя, і ў Беларусі спецыялістаў майго ўзроўню можна пералічыць на пальцах адной, максімум дзвюх рук.

Любецкі заявіў, што на свабодзе ад яго будзе больш карысці, чым у турме. І нагадаў, што ў яго ёсць сям'я і дзеці, якіх ён павінен утрымліваць, выхоўваць і клапаціцца.

— Менавіта таму, зыходзячы з вышэй сказанага, да высокага суда ў мяне цалкам лагічная і не нечаканая просьба — не караць мяне і маю сям'ю, пазбаўляючы мяне волі. Каб усё абдумаць і зразумець мне хапіла часу, праведзенага ў СІЗА.

Чытайце таксама:

«Як прыстойны чалавек, я не магу маўчаць». Як судзяць хірурга Андрэя Любецкага

«Шчаслівы, што жонцы ўдалося з'ехаць. А я вытрымаю». Хірург Андрэй Любецкі даў інтэрв'ю з СІЗА

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
9