Міністр адукацыі Андрэй Іванец падчас нарады адзначыў, што цяпер у сістэме адукацыі на першае месца выходзяць пытанні выхавання. Асобна ён спыніўся на мерах, якія прымаюцца па прафілактыцы правапарушэнняў з удзелам непаўналетніх.

«Новы чалавек прыйшоў. Я чакаю ад вас перавароту там. Не рэвалюцыі, а перавароту. Вы чалавек, які ў жыцці сербануў столькі, як ніхто іншы, хто тут сядзіць. І вы павінны быць адданым чалавекам сваёй краіне. Ад вас, ад нашых дзяцей усё пачынаецца», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў пра свае патрабаванні да новых падручнікаў і дапаможнікаў, працы з кадрамі ў навучальных установах.

«Павычышчайце гэтых разгільдзяяў, якія прыходзяць у школу, як да станка: прыйшоў, урок даў і сышоў. Не. Трэба працаваць, як са мной працавалі настаўнікі, з раніцы да ночы. І шанавалі гэтую працу. Бардак поўны, — раскрытыкаваў цяперашняе становішча спраў Лукашэнка. — Мы — і Расія — выжывем толькі дзякуючы жорсткай дысцыпліне. У адваротным выпадку нас выкарыстоўваюць».

«Чакаю на працягу наступнага года сур'ёзнай перабудовы ў сістэме адукацыі і перш за ўсё ў школе. Вы ведаеце, што трэба рабіць. Вы ведаеце, якія дзеці павінны вырасці», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру