У доме 21 такая кватэра розных памераў — ад апартаментаў з дзвюма спальнямі на 88,6 «квадрата» да 222-метровых пентхаўсаў. Унутры — высокія столі ад 3,05 метра, панарамныя вокны, у кожнай кватэры разведзены фрэонаправод для кандыцыянера. Кухні аб'яднаныя з гасцінымі, а ў майстар-спальнях ёсць гардэробныя і ўласныя ванныя. Прадуманыя таксама спецыяльныя пакоі для захоўвання і мыцця бялізны.

White Box plus

У суседніх дамах кватэры будуць прадаваць у фармаце White Box plus. Тут ужо столь будзе падшытая гіпсакардонам і як сцены гатовая пад фінішнае пакрыццё. А яшчэ будуць дызайнерская зашыўка сцен, аўтарская разводка электрыкі, сістэмы кандыцыянавання з устаноўкай абсталявання Mitsubishi і ўстаноўка сістэмы вентыляцыі.

Будзе і магчымасць купіць кватэру толькі з інжынерным пакетам: электрыкай, сістэмамі вентыляцыі і кандыцыянавання, вывадам убудаваных сантэхнічных камунікацый.

А колькі каштуе?

Забудоўшчык ужо адкрыў продажы абодвух варыянтаў кватэр. Кошты — ад 3880$ за «квадрат».

Клас
3
Панылы сорам
10
Ха-ха
12
Ого
6
Сумна
3
Абуральна
0