Як распавялі на прадпрыемстве «Гардарбуд», новы ўчастак гарадской магістралі будуюць з канца 2019 года, знеслі 47 будынкаў, размешчаных на месцы забудовы, і ўзвялі часовую чыгуначную лінію, каб вызваліць пляцоўку для далейшых работ, паведамляюць «Мінск-навіны».
Пабудаваная эстакада для з'езду на 1-е кальцо з вул. Маскоўскай, перакладзеныя інжынерныя сеткі і рэканструяваныя адрэзкі вул. Маскоўскай і Талстога.
Фінальны этап будоўлі ўключае узвядзенне новага чыгуначнага пуцеправода, пракладка 400-метровага адрэзу 1-га кальца і пабудова Цэнтральнага размеркавальнага інжынернага пункта для БЧ. Цяпер будаўніцтва на завяршальнай стадыі.
— Стаіць задача запусціць рух па 1-м транспартным кальцы ў пачатку другога паўгоддзя, дробныя работы па добраўпарадкаванні можна будзе завяршыць крыху пазней, — удакладняе галоўны інжынер прадпрадыемства Раман Герасімаў.





