У чым сэнс прэтэнзій? Сродкі на аплату бальнічнага работніку звычайна выдаткоўвае Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. У выпадку, калі гэта няшчасны выпадак на вытворчасці (стрэл у журналіста падчас яго працы падпадае пад гэта сухое азначэнне), бальнічны аплочвае Белдзяржстрах. 

Каб закрыць справаздачу, ім патрэбны дакумент пра тое, што справа закрытая (з якім вынікам — не мае значэння для бюракратычных працэдур). Следчы камітэт перыядычна дасылаў адказ, што праверка працягваецца — крымінальная справа па факце ранення журналісткі так і не была заведзена. Апошнія месяцы патрэбнага ліста ад яго не было. Праверка так і не скончана. Таму Белдзяржстрах, не атрымаўшы патрэбныя ім дакументы, пагражае спагнаць грошы з журналісткі.

Фота: Радыё Свабода

Наталлю Лубнеўскую паранілі гумавай куляй 10 жніўня 2020 года: адзін з байцоў, меркавана, «Алмаза», спыніўся за 10 метраў ад групы журналістаў у сініх камізэльках «Прэса» і прыцэльна стрэліў з агнястрэльнай зброі. Рэпарцёрка правяла ў бальніцы 38 дзён. Крымінальную справу так і не завялі, вінаватага не пакаралі.

Летась рэпарцёрка атрымала міжнародную прэмію Free Media Awards.

Глядзіце, як гэта было. Спецназавец наўмысна страляе ў журналістку «Нашай Нівы» Наталлю Лубнеўскую з 10 метраў ВІДЭА

Клас
Панылы сорам
13
Ха-ха
Ого
2
Сумна
Абуральна
47

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?