ААН: Пасля нападу Расіі больш за 13 мільёнаў украінцаў пакінулі свае дамы
Больш за 5,5 мільёна чалавек пакінулі Украіну з пачатку расійскага ўварвання, сведчаць даныя Упраўлення вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў.
Яшчэ 7,7 мільёна чалавек пакінулі свае дамы, але знаходзяцца на ўкраінскай тэрыторыі.
Вось у якія краіны едуць украінцы:
- Польшча — 3 мільёна чалавек,
- Румынія — 825 тысяч чалавек,
- Расія — 681 тысяча чалавек,
- Венгрыя — 530 тысяч чалавек,
- Малдова — 447 тысяч чалавек,
- Славакія — 379 тысяч чалавек,
- Беларусь — 25 тысяч чалавек.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ