Фота: sch8.soligorsk.edu.by

Фота: sch8.soligorsk.edu.by

«У нас ёсць курс вельмі добры, у 2004 годзе распрацаваны, «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа ў кантэксце Другой сусветнай вайны», ён вельмі падрабязны, і калісьці, на жаль, ад яго адышлі, — сказаў чыноўнік. — Мы цяпер вяртаемся ў рамках факультатыва, але факультатыў — гэта выбраў ці не выбраў.

Таму для падрыхтоўкі да экзаменаў вучням будзе рэкамендавана выбраць гэты курс,

бо пры выкананні экзаменацыйнага білета і падрыхтоўцы там абавязкова будзе пытанне — мы прапрацоўваем гэта — пра Вялікую Айчынную вайну. Гэта значыць, у нас 20 білетаў — другім пытаннем Вялікая Айчынная вайна.

Для таго, каб школьніку падрыхтавацца, а педагогу падрыхтаваць, у 9-м класе гэты курс будзе выбірацца ўсімі школьнікамі», — дадаў намеснік міністра.

Прысутныя ў аўдыторыі адзначылі, што больш увагі Вялікай Айчыннай вайне цяпер, на фоне вайны ва Украіне, трэба надаваць, бо, маўляў, «змяніўся час» і «трэба рыхтаваць патрыётаў». 

Клас
0
Панылы сорам
16
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
9