— Гэта планавая праверка гатоўнасці, і гэта планавае вучэнне беларускіх узброеных сіл. (…) Не бачым прыкмет падрыхтоўкі да наступлення на Украіну або ўваходжання войскаў ва Украіну і асаблівай турботы не адчуваем, — сказаў Арастовіч.

На думку саветніка, калі беларускія войскі не прымалі ўдзел у першым этапе расійска-ўкраінскай вайны, то цяпер гэта яшчэ менш верагодна.

— Тады ж было як: вось Кіеў штурмуюць адборныя расійскія часткі. А цяпер што?! Яны пойдуць без расійскіх частак? Абсалютна нерэальна. Я не бачу нагоды хвалявацца цяпер, ‒ дадаў Арастовіч.

Дарадца распавёў, што, паводле яго даных, у Беларусі застаецца «дзясятак-паўтара» расійскіх самалётаў і некалькі тактычных ракетных комплексаў.

— Гэта ўсё не наступальная «па зямлі» зброя.

Учора ў Беларусі пачаўся другі этап раптоўнай праверкі сіл рэагавання. Пра гэта заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін 10 траўня пасля нарады ў Лукашэнкі. Паводле Мінабароны, ваеннае мерапрыемства было запланаванае ў адказ на вучэнні, якія з 1 траўня праходзяць на тэрыторыі краін НАТА.

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0