Сябры, мінаюць апошнія дні, калі яшчэ можна лёгка падтрымаць нашаніўцаў — Андрэя Скурко і Ягора Марціновіча.

20 мая ў іх апеляцыя. Пасля яе (вынік прадказальны) перастануць прымаць бандэролі, перадачы і грашовыя пераводы.

Калі хочаце перадаць вітаннечка, не цягніце да апошняга дня — і грашовыя пераводы, і бандэролі ідуць некалькі дзён.

Бандэролі можна паслаць з любой пошты. Пасылаць можна толькі рэчы і прадукты, дазволеныя да перасылкі ў турмы.

Зрабіць паштовы перавод лёгка з пошты — запаўняем бланк, пазначаем у ім суму і адрас:

Турма №4, Магілёў, вул. Крупскай 99А, 212011

А можна перавесці грошы праз інтэрнэт-банкінг: выбіраем у банкінгу АДВОЛЬНЫ ПЛАЦЕЖ \ ПРОИЗВОЛЬНЫЙ ПЛАТЕЖ. І далей — рэквізіты для дадзенага СІЗА ці калоніі. У Турмы-4 гэта:

УНП: 790194835
код BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY74BAPB36429017000260000000
для асабістых патрэб зняволенага Скурко Андрэй Генадзевіч
для асабістых патрэб зняволенага Марціновіч Ягор Аляксандравіч

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру