Ілан Маск. Фота: Reuters

Ілан Маск сцвярджае, што чакае інфармацыі, якая пацвярджае разлікі, што фэйкавыя акаўнты ў сацсетцы складаюць не больш за 5% ад агульнай колькасці штодзённых актыўных карыстальнікаў. Аднак аналітыкі не выключаюць, што ён тым самым спрабуе збіць цану або нават шукае падставу, каб адмовіцца ад куплі кампаніі.

Вось першы твіт Маска, які выклікаў абвал кошту кампаніі.

Зрэшты, праз некалькі гадзін пасля напісання першага твіта, Маск заявіў, што па-ранейшаму збіраецца купляць Twitter. Па ўмовах здзелкі той, хто перадумае, павінен будзе заплаціць другому боку няўстойку ў памеры 1 млрд даляраў.

Каля двух тыдняў таму Twitter паведаміў, што ў першыя тры месяцы гэтага года на фэйкавыя акаўнты прыходзілася менш за 5% яго штодзённых актыўных карыстальнікаў. Тым не менш, кампанія абмовілася, што дакладна вызначыць колькасць такіх акаўнтаў з дапамогай наяўных інструментаў складана.

«Фактычная колькасць фэйкавых акаўнтаў можа быць вышэйшая, чым мы меркавалі. Але мы ўвесь час імкнемся ўдасканальваць нашу здольнасць ацэньваць іх агульную колькасць», — сказана ў паведамленні кампаніі.

Маск, самы багаты чалавек у свеце па версіі часопіса Forbes, цяпер вывучае справаздачу кампаніі. У Twitter ужо даўно ёсць праблема з фэйкавымі ўліковымі запісамі, якія выкарыстоўваюцца для публікацыі праплачанага кантэнту, так званымі ботамі.

Маск заяўляў, што збіраецца ачысціць сацсетку ад ботаў, а таксама аб'яўляў аб шэрагу іншых змяненняў, уключаючы вяртанне заблакаваных уліковых запісаў, такіх, напрыклад, як уліковы запіс былога прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. 

Чытайце таксама: 

Ілан Маск набыў Twitter

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру