Міністэрства замежных спраў РФ абвясціла пра высылку 34 супрацоўнікаў французскіх дыпламатычных устаноў у адказ на тое, што Францыя абвясціла пра высылку расійскіх дыпламатаў.

«18 траўня ў МЗС Расіі быў выкліканы амбасадар Французскай Рэспублікі П. Леві, якому быў заяўлены рашучы пратэст у сувязі з правакацыйным і нічым не абгрунтаваным рашэннем французскіх уладаў пра абвяшчэнне 41 супрацоўніка расійскіх дыпламатычных устаноў у Францыі «persona non grata». Падкрэслена, што гэты крок наносіць сур'ёзную шкоду расійска-французскім адносінам і канструктыўнаму двухбаковаму супрацоўніцтву», — гаворыцца ў паведамленні расійскага МЗС.

У адказ 34 супрацоўнікіа французскіх дыпламатычных устаноў у Расіі абвешчаныя «persona non grata». Ім загадана пакінуць тэрыторыю Расіі ў двухтыднёвы тэрмін з моманту ўручэння амбасадару адпаведнай ноты.

Раней па той жа прычыне МЗС РФ абвясціў пра высылку італьянскіх і іспанскіх дыпламатаў.

Клас
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
Сумна
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру