«Украіна цяпер на перадавой, яна абараняе еўрапейскія каштоўнасці. Мы працягнем падтрымліваць украінцаў і пакуль ідзе вайна, і калі яны будуць адбудоўваць краіну пасля», — сказала фон дэр Ляен.

Колькі грошай можа сысці на аднаўленне ўсяго разбуранага расійскай арміяй, фон дэр Ляен не ўдакладніла. Яна сказала толькі, што ЕС не збіраецца рабіць усё гэта сам, яму патрэбныя саюзнікі.

Пра новы «план Маршала» для Украіны напярэдадні казала кіраўніца Мінфіна ЗША Джанэт Елен, а сёння кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі Ліз Трас удакладніла, што краіны «Вялікай сямёркі» абмяркоўваюць, як прымусіць Расію часткова аплаціць яго. Гаворка ідзе пра сотні мільярдаў еўра.

На пачатку красавіка восем вядучых эканамістаў папярэдне ацанілі патрэбу Украіны ў дапамозе для аднаўлення пасля вайны ў 200—500 млрд еўра, абапіраючыся на вопыт Еўропы пасля Другой сусветнай, аб'яднання Германіі, рэканструкцыі Афганістана, Ірака, Кувейта і іншыя мадэлі.

Яны пісалі тады, што фінансавая дапамога без рэформаў будзе бескарысная, і фон дэр Ляен сёння выказалася ў тым жа самым духу.

«Спатрэбяцца ключавыя рэформы ў галіне барацьбы з карупцыяй, дзяржкіравання, вяршэнства закона і незалежнасці судоў. План рэформаў павінен быць выразна ўвязаны з «зялёнай» перабудовай, лічбавізацыяй і асноўнымі еўрапейскімі каштоўнасцямі», — сказала яна.

Клас
8
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру