Старэйшы выкладчык псіхолага-педагагічнага факультэту Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэту Алег Галенка напісаў заяву на звальненне за год да выхаду на пенсію. Ён адпрацаваў у ВНУ больш за 30 гадоў.
А. Галенка стаў апошнім ва ўніверсітэце сябрам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ), на якога быў аказаны адміністрацыйны ціск з тым, каб ён выйшаў з незалежнага прафсаюзу.
Цягам апошніх двух тыдняў падобныя заявы на выхад з прафсаюзу напісалі дзесяць супрацоўнікаў Брэсцкага ўніверсітэту.
0
0
0
0
0
0