Мінскае «Дынама» пакінуў габонскі легіянер Бруно Мбанангой. Цяпер ён будзе гуляць за срэбранага прызёра чэмпіянату Турцыі клуб «Сіваспор» з Сівасу.
Мбанангой быў адным з найлепшых легіянераў айчыннага чэмпіянату па футболе. Ён стала выклікаўся гуляць за нацыянальную зборную Габона.
Мінскаму «Дынама» Мбанангой аддаў больш за два гады. Балельшчыкі з любоўю называлі футбаліста «Бананам».
0
0
0
0
0
0