Для ўступлення закона ў сілу яго засталося толькі падпісаць Джо Байдэну.

Пакет прадугледжвае вайсковую, эканамічную і гуманітарную дапамогу Украіне.

Закон прымаўся з пэўнымі прыгодамі. У канцы красавіка прэзідэнт ЗША Джо Байдэн папрасіў Кангрэс ЗША выдзеліць 33 млрд даляраў на падтрымку Украіны ў вайне з Расіяй. Кангрэс не толькі ўхваліў гэтую суму, але нават павялічыў яе амаль да $ 40 млрд. 11 мая Палата прадстаўнікоў прыняла закон.

Тады справа перайшла да Сената, і тады пачаліся некаторыя праблемы. 12 мая сенатар Рэнд Пол заблакаваў паскораную працэдуру прыняцця гэтага пакета дапамогі.

Але гэтаму хутка далі рады. 13 мая Пентагон папрасіў Сенат пераадолець блакаванне дапамогі Украіне, таму што яно можа паўплываць на пастаўкі УСУ. І 16 мая Сенат падчас працэдурнага галасавання пераважнай большасцю падтрымаў законапраект аб дапамозе. Сёння ж пастаўленая апошняя кропка ў ягонай частцы працы.

Клас
11
Панылы сорам
2
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру