У абноўленым спісе — чатыры жыхары Магілёўскай вобласці і адзін грамадзянін Расіі з відам на жыхарства ў Беларусі, які жыве ў Гомельскай вобласці.

31-гадовы жыхар Магілёўскай вобласці Канстанцін Ермаловіч абвінавачваецца па:

• ст. 289. Акт тэрарызму (максімальнае пакаранне: да смяротнага);

• ст. 290. Пагроза ўчыненнем акта тэрарызму (максімальнае пакаранне: да васьмі гадоў пазбаўлення волі);

• ст. 290-4. Стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй (максімальнае пакаранне: да 10 гадоў пазбаўлення волі).

28-гадовы жыхар Магілёўскай вобласці Віталь Мінкевіч абвінавачваецца па:

• ст. 289. Акт тэрарызму (максімальнае пакаранне: да смяротнага);

• ст. 290. Пагроза здзяйсненнем акта тэрарызму (максімальнае пакаранне: да васьмі гадоў пазбаўлення волі).

46-гадовы жыхар Магілёўскай вобласці Ігар Казлоў абвінавачваецца па:

• ст. 289. Акт тэрарызму (максімальнае пакаранне: аж да смяротнага);

• ст. 290. Пагроза здзяйсненнем акта тэрарызму (максімальнае пакаранне: да васьмі гадоў пазбаўлення волі).

28-гадовы жыхар Магілёўскай вобласці Даніла Жарын абвінавачваецца па:

• ст. 130. Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці (максімальнае пакаранне: да 12 гадоў пазбаўлення волі);

• ст. 289. Акт тэрарызму (максімальнае пакаранне: да смяротнага).

23-гадовы жыхар Гомельскай вобласці (паводле звестак расійскіх СМІ — 33-гадовы) Андрэй Паднябенны абвінавачваецца па арт. 289 (Акт тэрарызму).

Пра яго затрыманне паведамлялася ў канцы мінулага года. Андрэй Паднябенны з'яўляецца грамадзянінам РФ з відам на жыхарства ў Беларусі. Сілавікі заяўлялі, што ўначы 1 лістапада ў гомельскім тралейбусным дэпо №2 былі выведзеныя са строю 33 тралейбусы. Праколы шын зафіксавалі ў 64 колах. Таксама быў здзейснены падпал асабістага аўто намесніка начальніка УДВП МУС па Гомельскай вобласці.

Першапачаткова былі распачатыя крымінальныя справы па арт. 339 аб хуліганстве і арт. 218 аб наўмысным знішчэнні або пашкоджанні чужой маёмасці, але пазней іх перакваліфікавалі на арт. 289 КК («Акт тэрарызму»).

З 2020 года ў спісе КДБ ужо больш за 50 беларусаў, у тым ліку Святлана Ціханоўская, Павел Латушка ды іншыя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру