• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Грамадства
Фота 2 з 2
23.05.2022 / 11:49

«Замест «Лукашэнку ў аўтазак!» заспяваць «Магутны Божа». Кіраўніца «Вольнага хору» расказала пра допыты, «Калінку-малінку» і нацыянальную ідэю

«Радыё Свабода пагутарыла з дырыжоркай «Вольнага хору» Галінай Казіміроўскай, якая 15 гадоў кіравала аматарскім харавым калектывам Concordia. Галіна лічыць, што менавіта хор можа стаць беларускай нацыянальнай ідэяй.

«Вольны хор» — культурны рух музыкаў, артыстаў, спевакоў з народу, які ўзнік у жніўні 2020 года і стаў сімвалам беларускага пратэсту. Але многія спевакі вымушаныя былі выехаць з Беларусі ад пераследу і ціску. Чаму беларускія ўлады спалохаліся харавых спеваў?

«Замест крычалкі «Лукашэнку ў аўтазак!» можна заспяваць «Магутны Божа», і гэта вельмі аб’ядноўвае»

— «Вольны хор» нарадзіўся ў Дзень Незалежнасьці Беларусі, 25 жніўня. І адразу стаў сімвалам пратэсту. Пачыналі на прыступках філармоніі, нечакана з'яўляліся ў гандлёвых цэнтрах, на дваровых канцэртах — і сталі шалёна папулярнымі. Колькасьць удзельнікаў дасягнула некалькіх соцень. У чым феномен «Вольнага хору»?

— Гэта была натуральная патрэба ў грамадстве. Шмат людзей, якія любяць спяваць — музыкаў і не толькі, — хацелі выказацца ў той момант, калі ўся наша краіна была ў такім ступары. Немагчыма было асэнсаваць увесь гэты гвалт, увесь гэты кашмар, падман. Быў такі эмацыйны момант — выйсці і заспяваць «Магутны Божа», паказаць, што мы разам. І гэта адгукнулася ў столькіх тысячах людзей. Замест «крычалкі» «Лукашэнку ў аўтазак!» можна заспяваць «Магутны Божа», і гэта вельмі кранае, аб’ядноўвае. Як любая песня, працэс спявання дапамагае нам самім жыць.

«У гэтым магла быць наша нацыянальная ідэя — хор, калі хор — гэта ўся краіна»

— Абвяргайце мяне, але ў бальшыні беларусаў хор асацыюецца са школай ці царквой. Ёсць, вядома, унікальныя калектывы — «Унія», «Concordia», але яны разлічаныя на вузкае кола слухачоў. Мне здаецца, масавым захапленнем хор у Беларусі не быў, як у краінах Балтыі, Украіне. Як так сталася, што «Вольны хор» у вельмі кароткі тэрмін літаральна ўзрушыў Беларусь? У чым прычына?

— Для мяне, з аднаго боку, гэта было як цуд — таму што я з дзяцінства люблю хор, гэта маё жыццё. Я вучылася ў 1-й мінскай музычнай школе, у нас быў класны хор «Тоніка», мы вандравалі з гастролямі па свеце. І ўвогуле, сам працэс спяваньня разам — для мяне гэта лад жыцьця.

Так, заўсёды было вузкае кола людзей, каму гэта патрэбна, хто таксама адчувае, што гэта класна. І калі «Вольны хор» выйшаў на такую шырокую прастору, я не магла нарадавацца: нарэшце людзі адчулі тое ж, што і я адчуваю ўсё жыцьцё: як гэта класна, як гэта аб’ядноўвае! Ведаеце, ёсць спеўныя краіны, дзе спяваньне ў хоры выхоўваецца з самага дзяцінства. Але гэта не пра нас.

Я лічу, што ў гэтым магла б быць наша нацыянальная ідэя — хор, калі хор — гэта ўся краіна. Я ўпэўненая, што сам працэс спеваў вельмі добра спрыяе і ўплывае на фізычнае і эмацыйнае здароўе. Людзі, якія спяваюць у хоры, не маглі б працаваць у АМАПе. Гэтыя людзі пазбаўленыя ўвогуле жорсткасці і агрэсіі, таму што ў іх ёсць добры стрыжань унутры, ёсць добрыя спосабы выхаду энергіі.

А па-другое, сам працэс спявання разам, у калектыве, так аб’ядноўвае! Хор — гэта такая прастора, дзе могуць існаваць самыя розныя людзі: з вялікім голасам, з маленькім, з высокім, з нізкім — яны ўсе патрэбныя. Вось гэта неймавернае адчуванне, што ты патрэбны, што ты ўплываеш на музычнае гучанне, што мы можам гэта рабіць разам і залежым адно ад аднаго. Таму што паасобку — гэта не хор, гэта салісты, а калі мы побач — мы ўжо нацыя! А нам вельмі захацелася быць нацыяй, нам вельмі захацелася быць разам, адчуць, у чым мы падобныя.

Калі мы адчулі, што хочам спяваць, і зрабілі першыя крокі, гэта не называлася «Вольным хорам». Спачатку на прыступкі выходзілі найперш супрацоўнікі філармоніі і спявалі. Мы з гэтых прыступак пайшлі, але гэта быў толькі пачатак. Першай акцыяй «Вольнага хору» мы лічым спевы ў гандлёвым цэнтры «Сталіца».

«Сто гадоў таму ў нас былі аўтары вельмі важных песень-гімнаў: Тэраўскі, Равенскі, Шчаглоў-Куліковіч»

— Але яшчэ ж было важна, што спяваць. Што тады спявалі, як паспявалі рыхтавацца? З чаго, з якіх твораў вы тады ў рэкордныя тэрміны запісалі альбом «Годныя песні»?

— Калі стала зразумела, што на наступны дзень пасля першых спеваў людзі прыйдуць зноў, я патэлефанавала хормайстару. Ён у мяне пытаецца: «А што спяваць?» Я кажу: «Як што? «Пагоню», «Ваяцкі марш» — людзі нічога не ведаюць, для іх гэтыя песні нічога не значаць.

І для мяне гэта была такая бездань, такая дзірка! Вы можаце прыехаць у Грузію, у Латвію, Украіну — у моладзі ёсьць багаж сваіх песень, які яны нясуць ад бабуль, ад бацькоў. У Нямеччыну можна прыехаць: у іх нямецкія гімны, якія ведаюць усе. А ў нас такіх песень няма. У нас проста яма. Усё, што рабілі савецкія ўлады, а потым і лукашэнкаўскі рэжым — гэта «абрусенне»: «Подмосковные вечера», «Калинка-малинка», а свайго няма. Не атрымалася сувязі з нашымі бабулямі, дзядамі. Усё было забаронена, усё было забыта.

Для мяне быў шок, калі я як дырыжор, як хормайстар, як кампазітар стала збіраць: а дзе яно ўсё? Давайце вяртаць! Я 15 гадоў вучылася — у музычнай школе, вучэльні, кансерваторыі, і не ведала, напрыклад, дзейнасці Уладзіміра Тэраўскага, які сабраў хор, напісаў шэраг цудоўных песень, у тым ліку і «Купалінку».

Я звярнулася спачатку да нашых музаказнаўцаў: можа, ёсць творы, працы, дысертацыі, дзе пра гэта можна знайсці? І я гэта ўсё прынясу ў хор. Сто гадоў таму ў нас былі аўтары вельмі важных песень-гімнаў: Уладзімір Тэраўскі, Мікола Равенскі, Мікола Шчаглоў-Куліковіч, іншыя. Расстралялі Тэраўскага, вымусілі з'ехаць Шчаглова-Куліковіча, Міколу Равенскага. Іх творы часткова выдаюцца замежнымі аматарскімі выдавецтвамі ў стане неапрацаваным, не ўсё нават нармальна надрукавана. Прайшло сто гадоў, а мы ў Беларусі не маем гэтых твораў.

Быў адзіны чалавек, якому было не ўсё роўна — стваральнік хору «Унія» Кірыла Насаеў, які адраджаў спадчыну Міколы Равенскага. Ён выдаў усе творы, якія магчыма было знайсці. Гэтая вельмі важная праца была скончаная ўжо пасля смерці Насаева. Але шэраг твораў так і не знайшлі.

А для мяне быў шок: як так? Гэта было забаронена савецкай уладай, але не было рэабілітавана незалежнай Рэспублікай Беларусь, якая паўстала ў 1991 годзе! Дзе яно ўсё? Чаму мы гэтага не вярнулі? Чаму не білі ў званы?

І гэта стала маёй місіяй жыцця: перадусім знаходзіць гэтыя творы, звязвацца з Лонданскімі і Лювенскімі бібліятэкамі, якія высылалі мне тое, што ў іх было. Трэба было зрабіць сучасныя чатырохгалосныя апрацоўкі на змяшаны хор, набраць гэтыя ноты, аблічбаваць, каб было што спяваць. Часу было вельмі мала. Мы працавалі з рознымі сучаснымі кампазітарамі, якія дапамагалі ў гэтай справе.

За месяц мы падрыхтавалі зборнік «Годныя песні». Калі ў мяне пытаюцца, як так хутка ўдалося, я адказваю, што сама не разумею. Я шмат гадоў дырыжырую хорам, і на нармальны альбом ідзе некалькі месяцаў. Я праўда не ведаю: быў нейкі адрэналін, ці што? Я не выходзіла з кабінета, набірала па начах. І літаральна за некалькі рэпэтыцый мы вывучылі гэты рэпертуар, хуценька запісалі гэтыя «Годныя песні». А потым пачалі спяваць, выстаўляць онлайн, выконваць на акцыях, удзельнічаць у дваровых канцэртах.

«Стаяць мужчыны са слёзамі на вачах, калі ты спяваеш тыя песні, якія яны ніколі не чулі і не ведалі»

— Яшчэ адзін феномэн восені 2020 года: дваровыя канцэрты. Адкуль яны ўзяліся ў краіне, якая ніколі не была «спеўнай», як вы ўжо зазначылі?

— Гэта для мяне самае любімае, кранальнае, што было падчас рэвалюцыі — дваровыя канцэрты. Гэта цуд! Прыходзіць хор, які раней успрымаўся ці як нейкі дзіцячы, піянерскі, сумны, ці царкоўнае спяванне бабак. У мяне тры вечары вольныя, а тут запыты з сямі двароў, дзе нас чакаюць. І ты павінен выбраць кагосці, бо паўсюль трапіць фізычна немагчыма. Ёсць жа яшчэ рэпетыцыі, нашы ўласныя акцыі…

Ты прыходзіш у нейкі двор у Серабранку, там 200 чалавек: жанчыны, мужчыны, якія ніколі на канцэрты не ходзяць. А тут стаяць мужчыны са слёзамі на вачах, калі ты спяваеш тыя песні, якія яны ніколі не чулі, не ведалі — напэўна, гэта неяк покліч крыві. Песня «Сцяг» на верш Сяргея Панізніка ці сучасныя песні, якія ў нас любяць, — «Дзе наш край», «Красуня-вясна» (творы Змітра Вайцюшкевіча, адаптаваныя да хору), «Пагоня», ваярскія песні, «Беларусь, мая шыпшына» на словы Дубоўкі — усё для іх было новае. І ўсё ў іх так абудзілася! Мы раздрукоўвалі тэксты, раздавалі людзям і вучылі з імі гэтыя песні.

Мы за месяц такую адукацыйную працу правялі, разнесьлі гэтыя песні па Мінску. У той момант, калі ўзнялася такая хваля, калі б нам далі волю і не было такога ціску, за 2-3 месяцы гэта разнеслася б па ўсёй Беларусі! Паўсталі б дзясяткі хароў — прыхільнікаў «Вольнага хору» — ва ўсіх буйных гарадах Беларусі. І за некалькі месяцаў мы навярсталі б тое, што дзясяткамі гадоў не маглі навярстаць.

«Гэта не пра «песенькі», гэта абуджае пачуццё здаровага патрыятызму, гэта аб’ядноўвае нацыю»

— А чаму ўлады, сілавікі так спалохаліся песень і танцаў? У Брэсце па «карагоднай справе» асудзілі больш за сотню чалавек. На ўдзельнікаў «Вольнага хору» пачаўся моцны ціск, арышты, «суткі», штрафы. Чаму?

— Гэта адказ на пытаньне, чаму я цяпер з вамі размаўляю з Варшавы. Многія ўдзельнікі «Вольнага хору» адбылі «суткі», некаторыя — па некалькі разоў, многіх аштрафавалі — усё было.

Чаму наша дзейнасьць стала такая небяспечная? Яны, з таго боку, разумеюць моц гэтага руху. Таму што гэта не проста «пра песенькі», гэта абуджае пачуцьцё здаровага патрыятызму, гэта аб’ядноўвае нацыю. Гэта надае сілаў і гэта надае веры, што мы хочам жыць у вольнай краіне. А ім гэта не патрэбна, ім патрэбна, каб усе хадзілі дэпрэсіўныя, паслухмяныя бараны, каб усе змірыліся.

Калі я сядзела на допытах у РУУС, мяне дапякалі пытаннямі: што вы робіце, хто вас гэтаму навучыў, хто вам заплаціў, хто вамі кіруе з Захаду? Я сяджу і думаю: нейкі паралельны сусвет! Здаровыя дарослыя дзядзькі з нейкай жа адукацыяй, досведам, якія лавілі бандытаў усё жыцьцё, — песень баяцца!

Песня стала зброяй. Вось для мяне асабіста яна стала зброяй. Біцца я не ўмею, карыстацца сапраўднай зброяй таксама не ўмею. Але я несла песню — гэта мой сцяг, мой штандар. І не толькі ў мяне — шмат у каго яшчэ гэта адгукнулася.

— І ўсё ж, чаму з'ехалі?

— На мяне і яшчэ на некалькіх удзельнікаў «Вольнага хору» завялі крымінальныя справы, мне «свяціў» артыкул з абвінавачваннямі ў тэрарызме, гэта ад 8 да 20 гадоў (а цяпер ужо падпісалі і смяротнае пакаранне).

Я зразумела, што ўжо стала небяспечна, мяне забяруць. А які ад мяне толк, калі я ў турме? Мы прынялі рашэнне, што я еду ў Варшаву. Частцы людзей з «Вольнага хору» таксама пагражалі крымінальнымі артыкуламі, а частка проста паехала за хорам. Таму што яны не маглі без хору, гэта стала сэнсам іх жыцця. Пазабіралі сем’і, дзяцей, пакідалі працу, кватэры. І мы сюды прыехалі такой дзіўнай харавой сям’ёй — толькі каб працягваць. Дзе жыць — усё роўна. Галоўнае быць разам і працягваць. Таму што гэта сэнс жыцьця. Цяжка. Кожны дзень задаю пытаньне: ці патрэбна гэта? Шмат спрэчак і нават сварак з боку тых, хто застаўся: маўляў, «паехалі, знайшлі сабе лепшае жыцьцё». Ну я хацела б расказаць ім пра гэта «лепшае» жыццё, чаго гэта каштуе і з чаго ўвогуле гэта складаецца.

Так, галоўны плюс гэтага жыцьця — ты не баішся, што цябе зараз забяруць. Можна хадзіць і не азірацца (не насіць, выбачайце, двое трусоў на сабе і гігіенічныя сродкі з сабой), не хвалявацца. Таму што такое напружанае жыцьцё разбурае чалавека. Не ведаю, колькі б яшчэ магла вытрымаць у Беларусі, бо на мяне праўда аказваліся рознага кшталту ціскі, пад дом прыязджалі, сачылі за мной. Так жыць доўга немагчыма. Але я жыла. Пакуль гульня зусім не змяніла свае правілы.

«Калі хтосці сядзіць у турмах, нехта павінен за іх крычаць. Вось мы і крычым, як можам»

— Як удалося адрадзіцца ў Варшаве? Іншая культура, хоць і блізкая, чужая краіна, хоць і суседняя.

— Калі мы прыехалі сюды, то адразу паставілі за мэту: мы прыехалі не каб асімілявацца, інтэгравацца ў польскую культуру. Мы рандомна знаходзімся ў Варшаве, бо прасцей было даехаць. Захаванне хору таксама стала маёй мэтай: я не магу дапусціць, што нарадзілася такая важная для нашага краю штука, якая сапраўды можа стаць такім нацыянальным рухавіком, — і каб гэта ўсё знікла.

Мы спяваем для ўсіх, мы спяваем за ўсіх, гэта голас народа, а не нейкі там суперкалектыў. Гэта проста людзі, гэта мы ўсе, кожны з нас — гэта «Вольны хор». І нельга дапусціць, каб гэты голас замоўк.

Гэта цяжка. Усё, што мы робім, спрабуем трансляваць на Беларусь. Найперш мы хочам, каб гэта гучала там. Хаця і там, знаходзячыся ў Мінску, мы ніколі не маглі рабіць адкрытых канцэртаў: былі падпольныя закрытыя канцэрты, якія трансляваліся онлайн. Тое самае мы можам рабіць тут, і робім — онлайн-канцэрты.

Толькі тут мы зразумелі, што пра Беларусь людзі мала што ведаюць. Мы ўзялі на сябе такую місію: праз нашы канцэрты, выкарыстоўваючы песні і мастацкія спосабы, паўсюль расказваць пра Беларусь. Немагчыма прызвычаіцца да таго, што ў нас столькі палітзняволеных, што ў нас забіваюць людзей. Мы пра гэта гаворым. Кожны наш канцэрт — гэта мэсадж, пасыл — найперш пра гэта, а потым ужо пра песні, пра музыку.

Калі хтосьці сядзіць у турмах, нехта павінен за іх крычаць. Вось мы крычым, як можам.

Я не скажу, што гэта энергія — хутчэй, спосаб выжывання: не спыняцца. Немагчыма не рабіць, таму выбіраеш рабіць.

«У нас з'явілася другая місія: расказаць, што мы таксама акупаваныя»

— Які цяпер рэпэртуар «Вольнага хору», што часова атабарыўся ў Варшаве? Ці адрозніваецца ён ад таго, што спявалі ў Мінску?

— Мы працягваем спяваць беларускія гімны, патрыятычныя песні. Падрыхтавалі і запісалі новы альбом, таксама з твораў Равенскага, Куліковіча ды іншых. У нас няма магчымасцяў і сродкаў выдаць гэты альбом. І нават няма магчымасцяў збіраць гэтыя сродкі, таму што выбухнула вайна і прыярытэты зрушыліся ў бок Украіны. Гэта нармальна і правільна.

Таму мы адклалі ў бок гэтыя праекты і ўключылі ў свой рэпэртуар украінскія песні, каб паказаць нашу салідарнасць.

У знак салідарнасці мы спяваем некалькі ўкраінскіх песень такога ж напрамку, як і беларускія. У нас ёсьць рэкруцкія песні, у іх — стралецкія. Як у нас ёсьць «Магутны Божа», у іх ёсьць «Малітва за Украіну». Мы жанрава пераклікаемся з украінскім рэпэртуарам, які ўключылі ў сваю праграму. Так што мы развіваемся.

Мы рыхтуем ужо трэцюю праграму з твораў беларускіх аўтараў. Не ведаю, калі дойдзе час, каб іх прэзэнтаваць. Бо цяпер перадусім мы робім канцэрты салідарнасці з Украінай.

Таму ў нас ужо з'явілася другая місія, бо шмат хто беларусаў успрымае як агрэсараў — таму што не ведае, што адбываецца ў Беларусі. Адна праблема выходзіць з другой. Трэба расказаць пра Беларусь, што мы таксама акупаваныя, што бомбы на нас пакуль не ляцяць, але мы не можам спыніць расійскіх вайскоўцаў на нашай тэрыторыі. Гэта не мы робім. Гэта бандыты, якія захапілі ўладу. А мы — з Украінай, мы разам. І той канцэрт, які адбудзецца 20 траўня, павінен прадэманстраваць, што мы разам з Украінай.

Усім было абыякава, на Беларусь махалі рукой — маўляў, гэта наш лакальны канфлікт. Калі б у 2020-м свет адгукнуўся на нашу бяду і зрэагаваў, можа, і вайны гэтай не было б. Мне, канечне ж, цяжка нейкія прагнозы даваць, але абыякавасць і суседняй Украіны да нас, і заходніх краін таксама мелі месца. А цяпер яны нас абвінавачваюць, што мы не даціснулі. Мы насамрэч зрабілі шмат. Я ж кажу: я не магу ўзяць у рукі зброю, рабіла, што магла. Выходзіла кожны раз на маршы, выказвала сваю пазіцыю, і як грамадзянка сваёй краіны, змагалася, працягваю змагацца і далей. Для мяне нічога не скончылася.

Мая мара — свята песні. Мая мара — каб хор стаў беларускай нацыянальнай ідэяй. Каб мы сабраліся 10-тысячным хорам і заспявалі тыя песні, якія прайшлі з намі ўвесь гэты шлях. І я жыву з надзеяй, што гэта будзе. Мы вернемся ў вольную Беларусь, мы будзем яе адраджаць. Будзем будаваць, а не працягваць змагацца, каб людзьмі звацца».

Клас
13
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Чытайце яшчэ
Чуваць шматлікія выбухі ў раёне аэрадрома «Зябраўка» пад Гомелем
будзе абнаўляцца
«Не можаш расказваць, што думаеш». Як рэжым цісне на экскурсаводаў
Калі ў Мінску адключаць ваду, можна будзе даведвацца праз рассылку
Вызначылі парадак прызнання ў Беларусі замежных дыпломаў
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
«Больш за 79% тых, хто знаходзіцца ў вышуку, выехалі за мяжу». ГУБАЗіК падвёў вынікі двух гадоў рэпрэсій 4
Еўрапейскія дыпламаты заклікалі вызваліць беларускіх палітвязняў
BYPOL: У Лунінцы загінуў вайсковец, магчыма, самагубства
Яну Пінчук этапавалі ў Беларусь
«Людзі сядзелі збітыя, плакалі…» Сілавікі, якія звольніліся ў жніўні 2020-га, — пра жыццё праз два гады, экс-калег і свае рашэнні 2
Прэм’ер-міністаркі Фінляндыі і Эстоніі выказаліся за абмежаванне выдачы краінамі ЕС турыстычных віз расіянам
Мінабароны Вялікабрытаніі: Расійскія войскі за месяц прасунуліся ў Данбасе максімум на 10 кіламетраў
Усяго патроху
Навукоўцы высветлілі, колькі гадоў старым дубам ля гродзенскага Новага замка 1
Папулярнага ютубера з Бангладэш забрала паліцыя. Ён спяваў песні на вершы Рабіндраната Тагора, але рабіў гэта без павагі
Шкоднікі вельмі баяцца звычайнага мыла — проста пакладзіце яго ў агародзе і пабачыце эфект 4
Індыйскі красовер Mahindra Scorpio-N зрабіў фурор, за хвіліну аформлена 25 000 перадзамоў 1
Найбуйнейшая падзея ў свеце кіберспорту будзе асвятляцца па-беларуску 1
Кавуны ў слоіку на зіму — летні смак цэлы год 7
Пікнікі, каруселі, салодкая вата. Як беларусы адпачываюць у парках 6
Спорт
Азаранка не паедзе на турнір у Канаду, ёй не далі візу 4
У Беларусі збіраюцца развіваць футгольф 1
Трэніраваць зборную Беларусі па тэнісе перакінулі спецыялістку з Федэрацыі рукапашнага бою 1
Баскетбалістку, якая зарабляе найбольш у свеце, асудзілі ў Расіі да 9 гадоў зняволення
Кінула працу на рудніку і стала чэмпіёнкай Беларусі па бодзібілдынгу 19
Кітайская каманда будзе гуляць у чэмпіянаце Беларусі па гандболе
«Зрабіла б тое ж самае». Як жыве спартсменка, што сышла з п'едэстала, калі зайграў не яе гімн 5
Здарэнні
У Бярозаўскім раёне пяцігадовы хлопчык пераехаў на машыне сямігадовага
У Ляхавіцкім раёне быкі напалі на людзей
«Ён пісаў: я кахаю цябе». Былы вучань лідскай школы расказаў, як стаў ахвярай свайго настаўніка-педафіла 7
У Мінску трохгадовы хлопчык выпаў з акна трэцяга паверха

У Гомельскім раёне 60-гадовы мужчына пагражаў 12-гадоваму падлетку нажом
Сям'я назбірала грыбоў у лесапарку ў Сухараве і трапіла ў рэанімацыю 5
У Ельскім раёне ноччу сутыкнуліся тры камбайны. За рулём аднаго з іх быў 14-гадовы падлетак
У мінскім пераходзе п'яная кампанія збіла дзяўчыну і хлопца за адмову праспяваць песню 5
Карысная інфа
У суботу будзе спякотна, да +32 4
Спёка вярнулася. У пятніцу да +33°С 2
Вялікая хваля дажджоў ідзе з захаду ў цэнтр Беларусі 4
З-за навальніц на нядзелю абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі 1
Здароўе
Каб таблеткі хутчэй дзейнічалі, трэба легчы на правільны бок 3
Просты тэст падкажа, ці можа ў вас быць дыябет. Патрэбная толькі шклянка вады 11
Нарколаг — пра бяспечныя дозы выпіўкі, самы шкодны від алкаголю і тое, калі варта звярнуцца па дапамогу 8
Мінздароўя: Поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19 прайшлі 70% беларусаў
Мова
Бабруйская настаўніца робіць настолкі, каб вывучаць беларускую мову гуляючы 1
Хочаце на роднай мове? Вось пяць рэсурсаў, дзе можна паглядзець кіно па-беларуску 5
Сэрвіс Slounik.org абнавіў дызайн і займеў мабільную версію
Сайт CityDog пачаў эксперымент, каб папулярызаваць беларускую мову 4
Аўто
«Толькі з Германіі, без прабегу па Беларусі». Якія люксавыя аўтамабілі беларусы прыганяюць для перапродажу  7
Арыштаваны беспілотны электрааўтобус прадаюць на беларускім аўкцыёне 3
«Каля 80% купцоў — з Расіі». Што колькі каштуе на аўтарынку ў Малінаўцы і чаго чакаць далей
«Расіяне вывозяць машыны цэлымі аўтавозамі». Перагоншчыкі машын уражаны наплывам кліентаў з Расіі 4
Эканоміка
Урад збіраецца рабіць у Баранавічах «Вялікі Камень» для беларускіх прадпрымальнікаў 4
«Гэта не толькі наша мара, але і Расіі». Міністр Пархомчык адказаў на пытанне пра выпуск беларускага легкавіка
У Зімбабвэ адмовіліся ад закупу пажарных машын у Беларусі
На «Нафтане» шукаюць 120 работнікаў
Меркаванні
Ільяш: Мы павінны прызнаць, у 2020-м у беларусаў не было ніводнага шанцу. Цяпер яны з'яўляюцца 10
Класкоўскі: Не магу прыпомніць прыкладаў, калі ўрад у выгнанні з-за мяжы здзейсніў нейкія пераўтварэнні і скінуў рэжым 9
Ірына Халіп: Я не хачу радавацца ніякай «Вуліцы-Ежы», пакуль сядзяць тысячы палітвязняў 18
Дынько: Стварэнне «кабінетаў» за мяжою часта ўяўляе сабой падмену рэальнай дзейнасці 36
Гісторыя
Што ўтойвае Біблія Скарыны? 1
Маршрут для незабыўных выхадных. На Нарачы вы ўсе бывалі. А паглядзіце, што можна пабачыць вакол Блакітных азёр 2
Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху
Таджыкістан: велічная гісторыя не гарантуе велічнай сучаснасці 7
Шукаюць валанцёраў на раскопкі гарадзішча, дзе знаходзіўся старажытны Мінск
Рэпартаж са змрочнай турмы ў Баранавічах. Як там вязні сядзелі ў 1931 годзе і як вешалі асуджаных на смерць
Гісторык: Варагі загаспадарылі на Русі, бо заслугі ставілі вышэй за выслугу 4
Культура
Жудасны новы свет. Прадказанні аднаго з самых апакапаліптычных геапалітычных стратэгаў 9
«Мне так хочацца, каб гэтую песню пачулі. Менавіта сёння». «Акрэсцінскі вальс» Кацярыны Ваданосавай ВІДЭА
Мастачка стварыла мазаіку ў гонар беларускіх палітвязняў
«Чума» Альбера Камю і наша сучаснасць. Новае відэа Андрэя Хадановіча
Рэчы, пашытыя беларускай у пасляваенныя гады, захаваліся ў музеі Рэспублікі Комі
У гурта NAVIBAND выйшлі новыя песня і кліп на песню «Свяці». 1
Бабруйская настаўніца робіць настолкі, каб вывучаць беларускую мову гуляючы 1
Навука і тэхналогіі
Ці здолееце вы рашыць гэтую простую задачу з касцямі? Большасць не здолее 2
Ці бачаць павукі сны? Гэта магчыма 2
Хакер узламаў баявога робата з ЗША і расказаў, як гэта можа зрабіць кожны 1
Штучны інтэлект ужо стварае мастацтва. Ці здолее ён замяніць крэатыўны клас? 3
Любіце сачыць за самалётамі палітыкаў і знакамітасцяў праз анлайн-трэкеры? Расказваем, як яны працуюць
Навукоўцы часткова аднавілі працу сэрца і мозгу свінні праз гадзіну пасля яе смерці 1
Xiaomi паказала гаджэт, які дазволіць кіраваць разумным домам сілай думкі
Каханне і сэкс
«У тыдні сем дзён — ніяк ночы напалову не дзеляцца». Як завесці поліаморны шлюб з мужам і палюбоўнікам і выжыць у ім 33
Інтымны пірсінг паляпшае аргазм? Асабісты досвед дзяўчыны 6
«Ён не ведаў, што мне падабаюцца дзяўчаты». Бісэксуалка расказала пра свой досвед 26
Ад кахання да скону да судовага пазову. Гісторыя складаных адносін Шакіры і Жэрара Піке
Джэй Ло і Бен Афлек нарэшце ажаніліся! Згадваем іх гісторыю кахання
«Мне доўга здавалася, што ў мяне маленькі. І вось што я прыдумаў казаць, каб дзяўчына не збегла»
Правільны мужчына. Беларус-дальнабойнік стаў зоркай TikTok
Свет
Аўстрыя — аплот уплыву Масквы ў Заходняй Еўропе. Пра гэта сведчаць матэрыялы шпіёнскай справы
Расіян дазволілі прышчапляць пратэрмінаваным «Спутнікам» 1
ЕС абмяркоўвае пытанне аб забароне шэнгенскіх віз для расіян 2
Украінскі генерал пра вызваленне Херсона: Гэта будзе хутка
Школьнае адзенне дзелавога стылю ў Беларусі будуць пазначаць спецыяльнымі цэтлікамі
Венгрыя і Славакія аплацілі транзіт расійскай нафты праз Украіну
«Прыйшлі і прыставілі пісталеты да галавы». Як Расія ўсталявала кантроль над інтэрнэтам у Херсонскай вобласці 1
Галоўнае
У Бярозаўскім раёне пяцігадовы хлопчык пераехаў на машыне сямігадовага
Чуваць шматлікія выбухі ў раёне аэрадрома «Зябраўка» пад Гомелем
будзе абнаўляцца
Паведамляюць пра пажарыска на піўзаводзе ў Данецку, адбылося выцяканне аміяку 1
«Ён асабіста мне рыбку лавіў з сажалкі, смажыў». Балерына Валачкова расказала, як гасцявала ў Лукашэнкі, а пасля адмовіла яму 14
З'явіліся спадарожнікавыя здымкі аэрадрома ў Крыме перад выбухамі на ім і пасля. Адчуйце розніцу 3
«Не можаш расказваць, што думаеш». Як рэжым цісне на экскурсаводаў
«Камунарка» змяніла чырвона-белы дызайн цукерак  5
Усяго патроху
«Давайце размаўляць». Лукашэнка намякнуў на жаданне аднавіць кантакты з Захадам 27
Аптычная ілюзія 19 стагоддзя: знайдзіце пацыентаў доктара 6
«Асноўныя дасягненні першага года пяцігодкі». Прачыталі метадычку ідэолагаў для «дзён інфармавання» — поўна смешнай хлусні 3
«Ён пісаў: я кахаю цябе». Былы вучань лідскай школы расказаў, як стаў ахвярай свайго настаўніка-педафіла 7
Фота / Відэа
Памятаеце мінчука, які ў 2017-м выратаваў на Дзень Волі бел-чырвона-белы сцяг з-пад ног амапаўцаў? Зараз ён праходзіць па крыміналцы 1
«Калі на кепскае паўплываць не можам, то добрае — наша зона адказнасці». Беларусы знутры краіны пра тое, як не ператварыцца ў рабоў
Апытанка
Самае чытанае
Чуваць шматлікія выбухі ў раёне аэрадрома «Зябраўка» пад Гомелем
«Ён асабіста мне рыбку лавіў з сажалкі, смажыў». Балерына Валачкова расказала, як гасцявала ў Лукашэнкі, а пасля адмовіла яму 14
«Давайце размаўляць». Лукашэнка намякнуў на жаданне аднавіць кантакты з Захадам 27
Пазняк на канферэнцыю ў Вільні: У палітычным сэнсе было б лепш гэтую групоўку ліквідаваць 64
Былы сілавік Ігар Макар прэтэндуе на беларускага Стэтхэма ФОТАФАКТ 17
Самае лайканае
Хто такі Валерый Сахашчык, які ўзначаліў сілавы блок у кабінеце Ціханоўскай 24
«Ёсць тры групы людзей». Азараў раскрыў некаторыя дэталі плана «Перамога» 8
Сукенка Карач і кепка Пракоп'ева: як выглядалі ўдзельнікі канферэнцыі «Новая Беларусь» 29
Ільяш: Мы павінны прызнаць, у 2020-м у беларусаў не было ніводнага шанцу. Цяпер яны з'яўляюцца 10
У Вільні праходзіць канферэнцыя «Новая Беларусь», Латушка і Пракоп'еў патрабуюць стварэння ўрада АНЛАЙН 37
Гарачыя тэмы
Былы сілавік Ігар Макар прэтэндуе на беларускага Стэтхэма ФОТАФАКТ 17
«Я лічу сілавое рашэнне рэальным». Вось што сказаў Валерый Сахашчык у першай пасля прызначэння прамове 24
Ціханоўская стварае кабінет, мэта якога — «дэакупацыя краіны і правядзенне свабодных выбараў»
абнаўлялася анлайн
40
Паглядзіце на чырвоныя лініі на малюнку: яны прамыя ці крывыя? 3
Ільяш: Мы павінны прызнаць, у 2020-м у беларусаў не было ніводнага шанцу. Цяпер яны з'яўляюцца 10
«Зараз мы цябе ў аўтазак да тлустых закінем». Як склалася гісторыя маладзёнаў са страшнага фота, якое абляцела ўсю краіну
Бабруйская настаўніца робіць настолкі, каб вывучаць беларускую мову гуляючы 1
Сукенка Карач і кепка Пракоп'ева: як выглядалі ўдзельнікі канферэнцыі «Новая Беларусь» 29
Ірына Халіп: Я не хачу радавацца ніякай «Вуліцы-Ежы», пакуль сядзяць тысячы палітвязняў 18
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх