Фота ілюстрацыйнае

«Дадаткова праводзіцца навучанне медработнікаў дыферэнцыяльнай дыягностыцы захворвання. Спецыялістамі РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі вядзецца распрацоўка тэст-сістэмаў для своечасовай дыягностыкі захворвання», — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства аховы здароўя.

Медыкі таксама рэкамендуюць людзям, якія наведваюць эндэмічныя па воспе малпаў афрыканскія краіны, не кантактаваць там з прыматамі і грызунамі, а ў ежу ўжываць толькі старанна прыгатаваныя прадукты жывёльнага паходжання.

Пры кантакце з людзьмі, якія прыбылі з краін, дзе фіксавалі выпадкі воспы малпаў і маюць сімптомы, падобныя на сімптомы рэспіраторнай інфекцыі, рэкамендуецца карыстацца маскай і захоўваць гігіену рук.

Таксама Міністэрства аховы здароўя адзначае, што ад воспы малпаў няма спецыяльнай вакцыны, але дзякуючы таму, што раней праводзілася масавая вакцынацыя ад натуральнай воспы, у нашых людзей створана значная імунная праслойка, якая можа дапамагчы купіраваць распаўсюджванне захворвання.

Клас
1
Панылы сорам
Ха-ха
1
Ого
Сумна
2
Абуральна
2

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру