Горад Ювалд, у якім адбылася стральба, размешчаны за 90 хвілін язды на захад ад горада Сан-Антоніа. У пачатковай школе Роба вучыліся 535 дзяцей. 24 мая было апошнім навучальным днём, а для некаторых стала апошнім увогуле ў жыцці.

Губернатар штата паведаміў, што стралком аказаўся 18-гадовы Сальвадор Рамас — вучань мясцовай сярэдняй школы. Матывы стралка пакуль што невядомыя. Са зброі ён меў пісталет, а таксама, магчыма, вінтоўку.

Некалькі крыніц ABC News і губернатар Тэхаса Грег Эбат сцвярджаюць, што нападнік забіты паліцыяй. Хоць, па версіі CNN, падазраваны нібыта знаходзіцца пад вартай.

Усяго нападнік застрэліў 14 вучняў і настаўніка. Яшчэ мінімум 15 дзяцей, 66-гадовая жанчына (бабуля стралка) і 45-гадовы мужчына знаходзяцца ў бальніцы. Таксама пацярпелі двое паліцэйскіх — па словах губернатара, яны выжывуць. 

Клас
Панылы сорам
2
Ха-ха
Ого
Сумна
31
Абуральна
4

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру