Фота ілюстратыўнае
Па словах Каспяровіча, цэнтралізаваны экзамен будзе праходзіць у сярэдзіне мая. Для яго адкрыюць больш за 100 пунктаў правядзення.
Пасля праверкі вынікі спачатку паведамяць школам і вучням, бо яны будуць улічвацца пры выстаўленні адзнак у атэстат. А потым выдадуць і сертыфікаты. Іх можна будзе выкарыстоўваць для паступлення ў ВНУ нароўні з сертыфікатамі цэнтральнага тэставання. Пры гэтым на тэставанні нельга будзе здаць тыя ж прадметы, якія вучань здаваў на цэнтралізаваным экзамене.
Цэнтралізаваны экзамен уводзіцца толькі для 11-класьнікаў у школах — у прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спэцыяльнай адукацыі яго не будзе. Выпускнікі такіх устаноў пры жаданні паступіць у ВНУ будуць здаваць цэнтралізаваны тэст, як і раней.





