«Адбыўся рэйдэрскі захоп Партыі БНФ», — заявіў Вінцук Вячорка, грукнуўшы дзвярыма пасля перамогі Янукевіча.

Калі перамагаю я, гэта вынік дэмакратыі. Калі мой праціўнік, дык плюну на яго. Такую палітычную культуру нясуць, на жаль, некаторыя лідэры апазіцыі.

Так, Ваша пазіцыя прайграла. Прыміце гэта як знак часу. Працуйце, каб заўтра перамагчы.

Джон Макейн таксама прайграў Бушу перадвыбары ў 2000 годзе, прычым у вострай барацьбе. Калі б ён ляпнуў штосьці падобнае да таго, што сказаў Вячорка, яму было б не стаць кандыдатам рэспубліканцаў у 2008-м. Амерыканская палітычная культура такога не дапускае.

У апазіцыі маем досыць партый і аргкамітэтаў. Шляхціц на загродзе роўны ваяводзе. Далейшае драбленне нікому нічога не дасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?