Нацыянальны парк прапануе спыніцца ў трохзоркавым гасцінічным комплексе «Нарач» (да 113 гасцей), утульнай гасцініцы-аўтакемпінгу «Нарач» (да 40 гасцей) і гасцявых дамах і катэджах на 4, 6 і 8 месцаў.

Аднапакаёвы аднамесны нумар у гатэлі — 53 беларускія рублі за суткі, пражыванне ўдваіх у двухмесных нумарах — ад 97 да 177 рублёў у залежнасці ад класа нумара, дадатковае месца — ад 50 да 80 рублёў.

Аўтакемпінг «Нарач» размешчаны ў маляўнічым сасновым бары на беразе аднайменнага возера за 12 км ад курортнага пасёлка Нарач, яго тэрыторыя складае больш за 30 гектараў. Там ёсць гасцініца (да 40 чалавек), два дамкі на 4-6 чалавек кожны, турыстычная стаянка — у летні перыяд і стаянка для аўтадома.

Двухмесны нумар у гатэлі каштуе 97 рублёў, чатырохмесны — 208 рублёў. Невялікая 4-месная хатка абыдзецца ў 150 рублёў за суткі (дадатковае месца — 19 рублёў). Самы танны варыянт у аўтакемпінгу — модуль на 38 месцаў, там 14 нумароў. Кошт на чалавека — ад 19 да 22 рублёў. Але санвузел там агульны, так што гэта варыянт для аднаго-двух начлегаў.

 

Два аднатыпныя двухпавярховыя катэджы вёскі Антанізберг размешчаныя за 850 метраў ад возера. Дамы падзеленыя на дзве часткі, у кожнай палове па 4 асноўныя месцы (за ўсё — 140 рублёў) + 2 дадатковыя (1 дадатковае месца — 15,50).

У іншых месцах Нацпарка яшчэ ёсць гасцявыя дамы на 6 месцаў (220 рублёў, дадатковае месца — 18), на 8 чалавек (270 рублёў, дадатковае месца — 17).

На азёрах ёсць магчымасць разбіць намётавы лагер на турыстычных стаянках. Усяго — 20 добраўпарадкаваных месцаў: паркоўка, альтанкі, вогнішчы, дровы, вываз смецця. Кошт — 7 рублёў за суткі з чалавека (плюс курортны збор — 3,20 руб). Аплату за стаянку аўтамабіляў не бяруць.

Напрыклад, стаянка Антанізберг знаходзіцца на самой Нарачы, Качаргі — на возеры Мястра, Стругалапы — на Мядзелі.

На беразе возера Нарач ёсць некалькі санаторыяў. Цана пуцёўкі з пражываннем, харчаваннем і лячэннем на аднаго чалавека ў розных санаторыях можа адрознівацца ці ледзь не ўдвая. У адным месцы будзе каштаваць каля 80 рублёў, у іншым — 125, у трэцім — 170. Тут трэба глядзець на ўзровень санаторыя і прапанаваных паслуг. Месцы вольныя на чэрвень-ліпень ёсць не ўсюды, са жніўнем лягчэй.

Як і ва ўсіх курортных месцах, вакол азёр мноства мястэчак, у якіх можна зняць дом у сядзібе. Так, напрыклад, двухпавярховы катэдж (на 10 чалавек), які знаходзіцца за пяць хвілін ад азёр Нарач і Мястра, можна зняць за 260 рублёў за суткі. Тыповая сярэдняя цана для гэтых месцаў.

 

Адна з сядзіб прапануе зусім маленькія домікі, дзе за тры месцы просяць 100 рублёў за суткі. Харчаванне пастаяльцы забяспечваюць самі: можаце ездзіць у найбліжэйшыя кавярні, а можаце гатаваць самі.

У асноўным здаюць дамы, у якіх могуць размясціцца вялікія кампаніі ці некалькі сем'яў. Так выходзіць танней і весялей. Але можна, вядома, і аднаму зняць дом за эквівалент 100 даляраў. Тэлефанаваць гаспадарам і дамаўляцца трэба загадзя, лепш за месяц-два да прыбыцця. Попыт на дамы вялікі, і ў многіх месцах яны ўжо забраніраваныя да восені.

Ёсць варыянты, і калі хочацца спыніцца ў самым курортным пасёлку Нарач. У 2-5-павярховых дамах 1-2-пакаёвая кватэра за суткі — 70-80 рублёў, 3-пакаёвая — 90-100 рублёў.

Адпачынак на Браслаўскіх азёрах. Колькі ў гэтым сезоне каштуе зняць пакой, дом ці заняць месца на турстаянцы

Такую Беларусь вы яшчэ не бачылі: віртуальнае падарожжа па Блакітных азёрах і Нарачанскім парку ФОТЫ і ПАНАРАМЫ

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру