Крама «Мегаопт» у Століне. Фота: polese.by

Такога фармату ў Белкаапсаюза яшчэ не было. Гэты праект можа скласці канкурэнцыю сеткам «Грошык», «Дабрацэн» і «Светлафор». Хоць апошнія таксама рыхтуюцца адкрыць новыя крамы. З рэестра відаць, што яны з'явяцца, напрыклад, у Калінкавічах і Мінску.

Па колькасці дыскаўнтараў пакуль што лідзіруе «Светлафор», на другім месцы — «Грошык», трэцяе — у «Мегаопта», а чацвёртае — у «Дабрацэна».

У 2021 годзе дыскаўнтарамі ў Беларусі афіцыйна дазволілі называць толькі тыя крамы, дзе гандлёвая плошча складае ад 250 да 2,5 тыс. кв. м. Тавары там павінны прадавацца «па больш нізкіх цэнах» (нацэнка — не больш за 20%), размяшчацца на складскім абсталяванні (стэлажах, паддонах і да т. п.) і, як правіла, ва ўпакоўцы вытворцы.

Клас
10
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру