На грэчаскія клубніцы цэны пакуль трымаюць. Кіло ў сярэднім каштуе тыя ж 10 рублёў.
А вось цэны на чарэшню паступова імкнуцца ўніз. Спелыя, бліскучыя ягады каштуюць ад 12 рублёў за 1 кг.
Вінаград кішміш рэальна адшукаць па 5 рублёў, мандарыны з апельсінамі — па 6, слівы ‒ у раёне 10. Манга прадаюць паштучна — за 3,5 рубля. Столькі ж давядзецца аддаць за яблыкі, але, вядома, за цэлы кілаграм.
З несезоннага на рынку прадаюць іранскія кавуны. Цана на ўсіх прылаўках, якія ўдалося абысці, аднолькавая — 5 рублёў за кіло.
Калі сярод ягад асаблівую ўвагу ў пакупнікоў прыцягваюць клубніцы з чарэшняй, то на агароднінных прылаўках больш актыўна разбіраюць агуркі і памідоры. Першыя прыкметна ўпалі ў цане — набыць беларускія калючыя агурочкі ўжо можна па цане ад 1,5 рубля за кілаграм. Ёсць і даражэйшыя варыянты — за 1,8-2 рублі.
Памідоры родам з Беларусі абыдуцца не так бюджэтна. У сярэднім за кіло нашых таматаў прапануюць заплаціць ад 5 рублёў. У столькі ж абыдуцца і мараканскія чэры. А вось за ўзбекскія памідоры просяць удвая больш.
Свежая капуста цяпер прадаецца па 2,5 рубля, баклажаны аддаюць за 7, салодкія перцы — каля 5.
Цана на маладую бульбу ў большасці прадаўцоў стартуе ад 3 рублёў. Буракі можна набыць па 5 рублёў, моркву і маладую цыбулю — па 3. Пучкі шчаўя і кропу па 100 грамаў стояць па рублі, кінзы — па 2,5, базіліку — па 4.





