Беларуская АЭС
Рэалізацыя праекта дазволіць хутка папярэдзіць пра здарэнне больш за 800 тысяч чалавек у 17 муніцыпалітэтах Літвы. Закупку сірэн і спадарожнага абсталявання прафінансуюць Еўрасаюз і фонды Нарвежскага фінансавага механізму.






Літва збіраецца ўсталяваць 197 акустычных сірэн на выпадак выбуху на Беларускай АЭС, паведамляе lrt.lt. Сірэны будуць размяшчацца ў стокіламетровай зоне патэнцыйнага паражэння, у тым ліку ў Вільні, Электрэнаі, Вісагінасе і Троках.