Плаціць па поўным тарыфе павінны грамадзяне, ва ўласнасці (валоданні) і карыстанні якіх маюцца адно або некалькі жылых памяшканняў (або доля ў праве агульнай уласнасці) і ў іх (у адным з іх) адсутнічаюць на месцы зарэгістраваныя па месцы жыхарства грамадзяне.

Выключэнне зробленае для:

  • кіраўнікоў і супрацоўнікаў прадстаўніцтваў і органаў міжнародных арганізацый і міждзяржаўных утварэнняў з улікам колькасці членаў іх сем'яў, указаных у дагаворах найму жылога памяшкання;
  • спадчыннікаў, якія прынялі жылое памяшканне ў складзе спадчыны, без налічэння пені да атрымання пасведчання аб праве на спадчыну, але не больш за сем месяцаў з дня адкрыцця спадчыны; непаўналетніх дзяцей пад апекай, у тым ліку якія выехалі для пражывання па месцы жыхарства апекуна да 18 гадоў або да даты прыняцця рашэння аб эмансіпацыі альбо ўступлення ў шлюб;
  • апекуноў і папячыцеляў, якія пакінулі пастаяннае месца жыхарства ў сувязі з выкананнем адпаведных абавязкаў;
  • грамадзян, якія праходзяць вайсковую, альтэрнатыўную службу або службу ў рэзерве, вайсковыя або спецыяльныя зборы, курсантаў, якія навучаюцца па спецыяльнасцях для Узброеных сілаў, Следчага камітэта, МНС, органаў унутраных спраў і да т. п.;
  • грамадзян, якія навучаюцца вочна ў аспірантуры, дактарантуры або праходзяць падрыхтоўку ў рэзідэнтуры, ад'юнктуры ў іншых гарадах, зарэгістраваных па месцы знаходжання, а таксама грамадзян, якія навучаюцца ў іншых гарадах і зарэгістраваныя па месцы знаходжання;
  • грамадзян, якія выехалі ў сельскія населеныя пункты для працы ў сельскай гаспадарцы і сацыяльнай сферы вёскі па папярэдняй дамоўленасці з сельскагаспадарчымі арганізацыямі і сельскімі саветамі дэпутатаў, зарэгістраваных па месцы знаходжання;
  • грамадзян, якія пражываюць у арэндным жыллі;
  • грамадзян, якія выехалі на працу па кантракце ў забруджаныя ад Чарнобыльскай аварыі раёны;
  • юрыдычных асоб, у якіх знаходзіцца ва ўласнасці, бязвыплатным карыстанні, гаспадарчым вядзенні або аператыўным кіраванні, арэндзе жылое памяшканне пры адсутнасці дагавора найму або дагавора лізінгу гэтага жылога памяшкання.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру