Delfi.lt

«Кожны год Дзень смутку і надзеі мае сваё асаблівае адценне. У гэтым годзе ён мае новае значэнне, бо вайна ва Украіне паказала, што барацьба з цмокам бальшавіцкай акупацыі яшчэ не скончаная», — гаворыцца ў заяве прэм'ер-міністра. Паводле яе слоў, раней здавалася, што першай вельмі балючай ранай акупацыі для Літвы была дэпартацыя насельніцтва ў вагонах для жывёл, і ўсё скончылася, калі Літву пакінуў апошні прадстаўнік акупацыйнай арміі, але вайна ва Украіне паказала, што барацьба яшчэ не завяршылася.

«Цяпер мы можам удакладніць, што прыкладаючы велізарныя намаганні ў вайне ва Украіне, каб канчаткова скончыць з гэтай таталітарнай імперыяй, мы пераканаліся, што калі цмоку адсякаюць галаву, вырастае іншая — яшчэ больш лютая», — заявіла кіраўніца урада.

«Мы з'яўляемся нацыяй, якая шмат пакутавала, але менавіта таму мы можам чэрпаць сілу і надзею з нашай гісторыі. Нашы дзяды вытрымалі выпрабаванне выгнаннем, не зламаліся, а галоўнае захавалі чалавечнасць. Гэта ўмацоўвае веру ў тое, што мы вытрымаем і апошнія канвульсіі гэтага шматгаловага цмока і, нарэшце, зможам сказаць, што вельмі доўгая і цяжкая барацьба з савецкім імперыялізмам выйграная», — адзначыла прэм'ер-міністр.

У аўторак у Літве праходзяць мерапрыемствы Дня смутку і надзеі — 14 чэрвеня савецкія ўлады, якія акупавалі краіну 81 год таму, пачалі масавыя дэпартацыі ў глыб Савецкага Саюза.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру