Фота: repubblica.it

Фота: repubblica.it

Фатаграфію таксама публікуе La Repubblica, называючы здымак гістарычным.

Палітыкі меркавана прыбылі ў Кіеў з Варшавы ўкраінскім дыпламатычным цягніком. Пра тое, што Драгі, Макрон і Шольц плануюць здзейсніць візіт у Кіеў, са спасылкай на крыніцы ва ўкраінскіх і французскіх урадавых колах паведаміла раней нямецкая газета Bild am Sonntag.

Ніякай афіцыйнай інфармацыі аб гэтай паездцы па меркаваннях бяспекі не распаўсюджвалася.

Макрон у апошнія дні наведаў двух суседзяў Украіны — Румынію і Малдову. Выступаючы ў сераду ў Румыніі пасля сустрэчы з дыслакаванымі там французскімі войскамі, Макрон сказаў, што Еўрапейскі саюз павінен паслаць выразныя палітычныя сігналы Украіне і ўкраінскаму народу, які гераічна супраціўляецца ўжо некалькі месяцаў.

Тры еўрапейскія лідары павінны сустрэцца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Гэта першы візіт лідараў гэтых краін пасля лютаўскага ўварвання Расіі ва Украіну.

Клас
20
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2