Як паведамляецца, у захопленай частцы Запарожскай вобласці яны праводзяць дадатковую перагрупоўку: умацоўваюць пазіцыі ў Днепрарудным тэхнікай з Крыма і перагрупоўваюцца ў раёне Васільеўкі для падтрымкі аперацый на лініі Васільеўка — Арэхава — Гуляйполе.

«Генштаб Украіны заявіў, што расійскія войскі дадаткова разгарнулі комплекс радыёэлектроннай барацьбы ў Мелітопалі, які, верагодна, будзе спрыяць іх абарончай прысутнасці ў Запарожжы і супрацьстаяць працягу дзеянняў партызан», — сказана ў зводцы.

У Мікалаеўскай вобласці ўкраінскія сілы захоўваюць пад сваім кантролем крытычна важны ўчастак берагавой лініі Ачакава і, магчыма, могуць перакрыць шлях расійскім караблям, якія маюць намер узмацніць кантроль над доступам у чарнаморскія парты.

Акрамя таго, адзначае інстытут, расійскія ўлады працягваюць сутыкацца з цяжкасцямі ў рэалізацыі сваіх праграм на акупаваных тэрыторыях.

Так, 9 і 11 чэрвеня ў Марыупалі невядомыя ўкраінскія партызаны праследавалі супрацоўнікаў МНС Расіі.

Адкрыццё школ у акупаваным Бярдзянску ўскладняецца з-за супраціву ўкраінскіх настаўнікаў, якія адмаўляюцца выкладаць па расійскіх праграмах.

Такія праўкраінскія дзеянні, хутчэй за ўсё, працягнуць замінаць намаганням Расіі ў кансалідацыі адміністрацыйнага кантролю над акупаванымі тэрыторыямі і планам расійскай анексіі, паведамляе Інстытут.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру