Усяго на ютуб-канал палітыка падпісаныя каля 95 тысяч чалавек, а ў тэлеграм-канала «Радыё Гаага» каля 2,3 тысячы падпісчыкаў.

8 лютага ютуб— і тэлеграм-канал Пракопʼева ўжо прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі.

На пачатку сакавіка Вадзім Пракоп'еў у сваім тэлеграм-канале «Радыё Гаага» абʼявіў аб наборы трохсот беларусаў у добраахвотніцкі батальён для вайны на баку Украіны і ўказаў спецыяльны бот для сувязі.

Створаны ім полк «Пагоня» уваходзіць у склад Інтэрнацыянальнага легіёна.

Першая група байцоў беларускага палка «Пагоня» падпісала кантракты з Сіламі спецыяльных аперацый Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4