Новы аўдыёдыск для дзяцей.

Чакаць тэлефанавання з Балоньі, як уласнага Дня народзінаў, калі ведаеш, што табе падаруюць доўгачаканае шчаня? Гадаць: пра што сёння распавядзе тата? Кожная яго казка па тэлефоне – захапляльная і смешная – свята фантазіі і дабрыні...

Маленькі беларус таксама можа стаць удзельнікам казачных падзеяў, пра якія італьянскай дзяўчынцы распавядае яе тата. «Казкі па тэлефоне» – так называецца аўдыёдыск, створаны паводле кнігі слыннага дзіцячага пісьменніка Джані Радары. Гэта спектакль, у якім узялі ўдзел зоркі беларускай сцэны: Г. Аўсяньнікаў, Л. Барташэвіч, З. Паўлоўская, Г. Маляўскі, А. Кашпераў. Музыку да пастаноўкі напісаў Валер Іваноў.

Дыск «Казкі па тэлефоне» ужо з’явіўся ў кнігарнях Мінска, а таксама ў інтэрнэт-краме www.Prastora.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0