Гітанас Наўседа. Фота: DELFI / Andrius Ufartas
Уварвання расійскай арміі і ваеннай канфрантацыі ў сувязі з абмежаваннем транзіту Вільня не чакае, сказаў ён.
Раней у сераду афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава паабяцала меры ў адказ, якія будуць «не ў дыпламатычнай, а ў практычнай плоскасці».
З 18 чэрвеня літоўскія ўлады спынілі транзіт у Калінінград падсанкцыйных тавараў, у адпаведнасці з патрабаваннямі чацвёртага пакета санкцый Еўрасаюза. Губернатар Калінінградскай вобласці Антон Аліханаў распавёў, што пад забарону патрапіла да 40-50% грузаў.
Расія называе гэтае рашэнне незаконным і лічыць, што яно парушае пагадненне аб партнёрстве і супрацоўніцтве паміж Расіяй і Еўрасаюзам.





