«Што тычыцца пенсійнага ўзросту, у нас нават і ў абмеркаванні такіх тэм няма», — сказаў ён.
На пачатку гэтага года дырэктар Бізнэс-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Куняўскага (БСПН) Жанна Тарасевіч прапанавала паэтапна павысіць пенсійны ўзрост для жанчын да 63 гадоў.
Цяпер у Беларусі мужчыны выходзяць на пенсію ў 63 гады, а жанчыны — у 58 гадоў. Пенсійны ўзрост павышаўся кожныя шэсць месяцаў з 2017 года, на паўгода.
Таксама Ігар Петрышэнка сёння прапанаваў выпрацаваць дадатковыя стымулы, каб знізіць узрост для нараджэння дзяцей.
«На жаль, сёння ўсё больш устойлівай становіцца тэндэнцыя павелічэння ўзросту ўступлення ў шлюб, а такім чынам, нараджэння дзяцей — толькі бліжэй да 30 гадоў», — сказаў Петрышэнка.
Віцэ-прэм'ер упэўнены, што познія шлюбы стрымліваюць дэмаграфічны рост.
Паводле звестак Белстата, сярэдні ўзрост пры заключэнні шлюбу ў 2021 годзе склаў 26,3 года сярод жанчын і 28,6 года сярод мужчын.





