Жартоўная гутарка пачалася з таго, што прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан, сядаючы за стол, спытаў іншых, што яму рабіць з пінжаком: застацца ў ім ці лепш зняць, перадаюць журналісты агенцтва «Франс-Прэс».

Прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо адказаў, што лепш дачакацца афіцыйнай сумеснай фатаграфіі, а потым ужо здымаць пінжакі.

«Але ж мы павінны паказаць, што мы больш крутыя, чым Пуцін», — адгукнуўся Джонсан, на што Трудо прапанаваў: «Тады трэба зладзіць дэманстрацыю голых торсаў падчас верхавой язды», — маючы на ўвазе афіцыйную фотасесію Пуціна на прыродзе, якая стала глабальным мемам у 2009 годзе.

«Верхавая язда — найлепшае, што ёсць на свеце», — пагадзілася кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, не згадваючы пра форму адзення.

У выніку сусветныя лідары сфатаграфаваліся ў пінжаках, а потым пачаліся абмеркаванні сур'ёзных тэмаў, дзеля якіх яны і прыехалі на саміт у Баварыі. Журналісты пасля таго мусілі пакінуць памяшканне.

Клас
65
Панылы сорам
9
Ха-ха
23
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру