«Сёння ў мяне прынялі дакументы, без штрафу для арганізацыі. Праз 2 тыдні я буду ведаць: працягнулі мне тэрмін знаходжання і змагу падаць дакументы для ВНЖ. Гэта яшчэ не канец, але ўжо вялікі зрух. Крыху пазней мы падрыхтуем інструкцыю, як трэба дзейнічаць, калі ваш тэрмін знаходжання пратэрмінаваны не па вашай віне» — напісала яна, падзякаваўшы за дапамогу ў тым ліку прадстаўніку Святланы Ціханоўскай па міжнародных пытаннях Валерыю Кавалеўскаму, Free Belarus Center, украінскай праваабаронцы Сашы Раманцавай.

Валерый Кавалеўскі суправаджаў Анісію падчас падачы дакументаў.

«Мы ўсталявалі кантакты з кіраўніцтвам міграцыйнай службы Кіева і Кіеўскай вобласці. Дасягнута дамоўленасць аб узаемадзеянні для вырашэння падобных праблем беларусаў у Украіне ў будучыні. Хачу адзначыць добразычлівы характар зносін і эфектыўнае рашэнне сітуацыі з Анісіяй. Разлічваем на тое, што гэтая няпростая сітуацыя паслужыць карысным прэцэдэнтам для іншых беларусаў ва Украіне», — прыводзіць яго словы кабінет прадстаўнікоў Ціханоўскай.

Анісія Казлюк была затрыманая 24 чэрвеня ў Кіеве за нелегальнае знаходжанне ва Украіне, ёй пагражала дэпартацыя з краіны, пазней яе аштрафавалі на 1700 грыўняў (мінімальна магчымую суму). У аўторак дакументы ў Анісіі не прынялі.

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0