Вось што, хлопчыкі-дзяўчынкі:
пагуляем у машынкі!
Адчыняйце гаражы —
хто што мае — пакажы!
Гоначная машына
Ад канапы да балкона —
гэта траса для разгону.
Па кватэры безупынку
мчыць чырвоная машынка.
Дзе мы толькі ні бывалі:
і пад шафу заляталі,
і пад ногі дзядзю Косцю,
што прыйшоў аднойчы ў госці,
і за ванну, і ў каструлю,
і ў тапак да дзядулі…
Як пагоніць мама ў спальню —
там і скончым наша раллі.
11
0
0
0
2
0