Міністры замежных спраў Фінляндыі і Швецыі Пека Хаавіста і Ан Ліндэ падпісалі ў штаб-кватэры НАТА пратаколы аб уступленні ў альянс. Дакументы таксама былі падпісаныя генеральным сакратаром NATO Енсам Столтэнбергам, які назваў падзею гістарычнай і падкрэсліў, што дзверы альянса застаюцца адчыненымі для дэмакратычных дзяржаў Еўропы.

Пека Хаавіста адзначыў, што Фінляндыя чакае хуткага працэсу ратыфікацыі. Ан Ліндэ назвала падпісанне пратаколаў важным крокам на шляху да паўнавартаснага ўдзелу ў НАТА. 

Фінляндыя і Швецыя стануць сябрамі НАТА толькі пасля таго, як неабходныя для гэтага дакументы ратыфікуюць усе краіны, якія ўваходзяць у альянс.

Клас
9
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
1
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру