Фота: flickr.com

З 2023 па 2028 год запланаваны пераходны перыяд, калі маладыя мужчыны (18—27 гадоў) змогуць служыць у войску на добраахвотнай аснове. Затым служба стане абавязковай. Увядзенне новай сістэмы службы павінен прыняць Сейм.

Згодна з планам Мінабароны, 1 студзеня 2023 года пачнецца першы добраахвотны прызыў, у рамках якога на службу плануюць прыняць 500 чалавек. Яны могуць выбраць адзін з чатырох відаў службы, тэрмін якой складзе 11 месяцаў, у тым ліку адзін месяц адпачынку. Выхадныя прызыўнікі змогуць праводзіць дома. Добраахвотна змогуць прызвацца і жанчыны.

Мэта Мінабароны — на працягу пяці гадоў дасягнуць таго, каб структура Нацыянальных узброеных сілаў Латвіі ва ўмовах ваеннага часу дасягала 50 000 чалавек, у тым ліку колькасць актыўных падраздзяленняў — 14 000, падраздзяленняў Земесардзе (тэрытарыяльнай абароны) — 16 000, а вайскоўцаў запасу — 20 000 чалавек.

Канчаткова рашэнне пакуль не прынята. Пабрыкс адзначыў, што па прапанаванай Мінабароны рэформе чакаецца дыскусія, і ведамства адкрыта для прапаноў. А прафесійнае войска так ці іначай працягне існаваць.

Латвія прыняла рашэнне аб адмове ад абавязковай вайсковай службы ў 2006 годзе.

Клас
8
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
Сумна
2
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

9
Карыстальнік / Адказаць
05.07.2022
Грррозная армия, чё! Отто, два Уно и Бруно с Янисом. Грозней только армия Кипра))
2
- / Адказаць
05.07.2022
ну Жвіра прызавуць)

будзе самы ярасны ваяка ісці на Беларусь... Жвір, давай, ну) тіханоўская ж твая прэзідэнтшчыца! ёў

ён, памятаецца, ледзве ці не апраўдваў аперацыю "зимнее волшебство"...

я дасюль не разумею, як можна апраўдваць такое... Жвір, ты ж быццам нарадзіўся ў Менску... што з табой  потым здарылася?
1
Зьміцер / Адказаць
05.07.2022
Карыстальнік, супраць забойцаў пуціністаў кожны баец важны 
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру