У Смалявіцкім раёне саспеў кавун вагой 17,5 кг
У гаспадарцы «Азярыцкае-Агра» Смалявіцкага раёна знялі з поля кавун вагой 17,5 кг, піша тэлеграм-канал «Смалявічы. Мінская праўда».
Кавуновы сезон у Беларусі стартуе напрыканцы лета. У гаспадарцы растлумачылі, што знялі ягаду «на пробу».
«Смачна, але вырашылі, што гіганцкім ягадам трэба яшчэ даспець. Так што збор ураджаю пакуль адкладаецца», — піша тэлеграм-канал.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ