Святлана Ціханоўская і Адам Нядзельскі

Пра дэталі сустрэчы паведаміў Офіс Святланы Ціханоўскай.

Справа ў тым, што дактары ў любой краіне павінны праходзіць складаную працэдуру настрыфікацыі дыпломаў, пацвярджэнне адукацыі, кваліфікацыі і вопыту. Гэты працэс для беларускіх дактароў таксама ўскладняецца адсутнасцю магчымасці атрымання шэрагу дакументаў з беларускіх органаў (Мінздароўя, МЗС) або ўстаноў (універсітэты).

Міністр праінфармаваў Ціханоўскую, што 795 медыкаў з Беларусі ўжо атрымалі дазволы на працу ў Польшчы.

Міністр Нядзельскі і Ціханоўская дамовіліся, што ўжо ў наступныя тыдні Міністэрства прадставіць спрошчаную схему атрымання дазволу на практыку для беларускіх дактароў. Офіс Святланы Ціханоўскай апублікуе інфармацыю аб працэдуры, паведамляе яго прадстаўніца Ганна Красуліна.

Міністэрства аховы здароўя Польшчы разгледзіць магчымасць спрасціць патрабаванні да дакументаў. Уся інфармацыя пра гэта будзе публікавацца Фондам медыцынскай салідарнасці

Міністр запэўніў Ціханоўскую, што Міністэрства зацікаўленае ў стварэнні добрых умоў для працы беларускіх дактароў. 

Клас
15
Панылы сорам
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
Абуральна
2

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Жар / Адказаць
06.07.2022
У Беларусі ёсьць медыкі ?
1
Максим Дизайнер / Адказаць
06.07.2022
Какие поляки молодцы!Колхозникам придется теперь повышать зарплату молодым в разы, потому что нынешние врачи все разъедутся,
0
pb82 / Адказаць
06.07.2022
Тут будзе прыватны выпадак закона захаваньня энэргіі: Калі недзе зьяўляецца спрошчаная працэдура працаўладкавання, дык едзе ўзьнікне ўскладненая працэдура звальненьня.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру