Фота: ТАСС

Фота: ТАСС

Права на перамяшчэнне грузаў паміж суб'ектамі Расіі будзе пацверджанае ў спецыяльным дакуменце Еўрасаюза, еўрапейскія санкцыі не будуць тычыцца транзіту ў Калінінградскую вобласць. Пра гэта «Известиям» паведамілі два высокапастаўленыя расійскія чыноўнікі са спасылкай на чарнавік дакумента ЕС.

ЕС узгадняе з Літвой выключэнне транзіту ў Калінінград з санкцый, меру таксама могуць прапісаць у наступным санкцыйным пакеце Еўрасаюза, паведамілі крыніцы выдання. У Вільні пакуль не пагаджаюцца на кампраміс, адзначылі яны.

Паводле звестак выдання, Еўрасаюз накіраваў чарнавік дакумента расійскаму боку на пачатку ліпеня. Выключэнне з санкцыйных спісаў складуць як чыгуначны транзіт, так і аўтамабільны, адзначыла адна з крыніц газеты. Яна дадала, што ўлады ЕС і Літвы ўжо некалькі тыдняў спрабуюць узгадніць фінальную версію дакумента.

«Літва ніяк не хоча пагадзіцца на кампраміс, які прапануе ЕС. Шмат у чым пазіцыю Вільні вызначаюць ЗША, якія аказваюць на яе ціск. Пытанне цяпер на разглядзе ў літоўскага боку», — падкрэсліў неназваны суразмоўца газеты.

Клас
4
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
17