Расійская Федэрацыя пагражае бяспецы краін Паўночнаатлантычнага альянсу. Наступнымі цэлямі для Масквы могуць стаць Латвія, Літва і Эстонія.

Пра гэта распавёў амерыканскі брыгадны генерал у адстаўцы, ветэран Ірака і Афганістана Марк Арнольд у інтэрв'ю «РБК-Украіна».

На яго думку, агрэсія РФ супраць гэтых краін пачнецца павольна — з кібератак, палітычнага ўмяшання з дапамогай інфармацыйных аперацый і спроб распаліць грамадзянскія войны. Пры гэтым генерал мяркуе, што потым Расія можа паспрабаваць анексаваць тэрыторыі Грузіі, Літвы, Латвіі і Эстоніі.

«НАТА можа пазбегнуць гэтага, працягваючы ізаляваць Расію, падтрымліваючы дэмакратычныя сістэмы НАТА і ўмацоўваючы свае традыцыйныя ваенныя сродкі стрымлівання», — адзначыў Арнольд.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?