Fitch больш не будзе прадастаўляць рэйтынгі або аналітыку па трох беларускіх страхавых кампаніях, удакладняюць у агенцтве. Гаворка ідзе пра «Беларускую нацыянальную перастраховачную арганізацыю», «Белдзяржстрах» і «Экспартна-імпартную страхавую кампанію».

Раней агенцтва Fitch панізіла доўгатэрміновы рэйтынг Беларусі ў замежнай валюце з узроўню ССС да пераддэфолтнага С, што азначае або пачатак дэфолту, або працэсу, падобнага да дэфолту, або бяздзейнасць эмітэнта. Так агенцтва адрэагавала на нядаўняе рашэнне беларускага ўрада і Мінфіна выконваць абавязацельствы па еўрааблігацыях у беларускіх рублях.

Пазней беларускі Мінфін адрэагаваў на паніжэнне доўгатэрміновага рэйтынгу, заявіўшы, што гэта суб'ектыўнае рашэнне.

Moody's аб'явіла пра дэфолт Беларусі па еўрааблігацыях

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1