Фота: УНІАН

«Ва Украіну з Беларусі ляцяць ракеты. Беларускі маршрут разглядаўся намі і саюзнікамі выключна як шлях апошняй надзеі, калі нішто іншае не спрацуе. Нікому не хацелася супрацоўнічаць з Мінскам, які з'яўляецца саўдзельнікам агрэсіі, ні па якіх гандлёвых пытаннях. Але вельмі добра папрацавалі лагісты і прыватныя інвестары (трэйдары па сутнасці) у плане пашырэння магчымасцяў наземных шляхоў праз краіны ЕС, пайшоў прагрэс у перамовах па марскім шляху, таму варыянт аварыйнага беларускага шляху больш не на парадку дня».

Кулеба дадаў, што Беларусь з'яўляецца саўдзельніцай агрэсіі, ніхто не ставіць гэтае пытанне пад сумнеў.

«Дыпламатычныя адносіны з Расійскай Федэрацыяй мы разарвалі адразу пасля пачатку поўнамаштабнага нападу. Таксама яны будуць разарваныя з Беларуссю, калі ўзброеныя сілы Рэспублікі Беларусь перасякуць мяжу Украіны», — сказаў Кулеба.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру