Фота: Getty Images
У лісце гаворыцца, што «Газпрам», які мае манаполію на экспарт расійскага газу трубаправодным транспартам, не можа выканаць свае абавязкі па пастаўках з-за «надзвычайных» абставін.
Сцвярджаецца, што пункт аб форс-мажорных абставінах, які спасылаецца на магчымасць выхаду бізнэсу з дамоўных абавязкаў з-за фактараў, якія не залежаць ад яго, можа быць прыменены да бягучых паставак, пачынаючы з 14 чэрвеня.
Гандлёвая крыніца, якая прасіла не называць яе з-за далікатнасці пытання, паведаміла, што ліст тычыўся паставак праз трубаправод «Паўночны паток — 1», асноўны маршрут пастаўкі газу ў Германію і за яе межы.
«Газпрам» пакуль што каментарыяў з гэтай нагоды не даваў.
Трубаправод «Паўночны паток — 1» цяпер закрыты для штогадовага тэхнічнага абслугоўвання, якое павінна завяршыцца 21 ліпеня. Але некаторыя еўрапейскія кліенты «Газпрама» баяцца, што пастаўкі могуць не аднавіцца.





