Расійская ваенная тэхніка рухаецца праз Беларусь на захоп Украіны. Фота з сацсетак

Судовае пасяджэнне ўзначаліў Аляксандр Піскуноў, які ўжо не аднойчы выносіў палітычна матываваныя прысуды, у тым ліку па справах актывістаў і журналістаў.

Вядома, што на момант здзяйснення злачынства абвінавачаны быў непаўналетні — хлопец нарадзіўся ў 2004 годзе.

Паўла Піскуна абвінавачваюць у тым, што 27 лютага гэтага года ён зняў на мабільны тэлефон расійскую вайсковую тэхніку і даслаў гэтае відэа ў «экстрэмісцкі» тэлеграм-канал разам з суправаджальным тэкстам, у якім расказаў пра колькасць тэхнікі, напрамак яе руху і адметныя асаблівасці.

Паводле версіі абвінавачвання, гэтымі дзеяннямі Павел Піскун аказаў садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.

У віну хлопцу ставяць і тое, што праз некалькі дзён, а менавіта 1 і 2 сакавіка, ён зноў зняў на відэа расійскую вайсковую тэхніку і зноў перадаў матэрыялы «экстрэмісцкаму» тэлеграм-каналу.

18 ліпеня Гомельскі абласны суд прызнаў Паўла Піскуна вінаватым ва ўчыненні злачынства паводле ч. 1 арт. 361-4 КК. У якасці пакарання па гэтым эпізодзе яму прызначылі пазбаўленне волі тэрмінам на 2 гады. Таксама Паўла прызналі вінаватым «у іншым садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненым паўторна». На падставе ч. 2 арт. 361-4 КК за гэта яму прысудзілі 3 гады пазбаўлення волі.

Згодна з ч. 2 арт. 72 КК шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім канчаткова Паўлу Піскуну прысудзілі 3 гады пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

За некалькі дзён да таго, як падлетак зняў тэхніку, 24 лютага, Расія напала на Украіну, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі. У выніку гэтай агрэсіі загінулі ўжо дзясяткі тысяч людзей, уключна з мірнымі жыхарамі. Многія краіны свету трактуюць Беларусь, якая дала сваю тэрыторыю для нападу, як суагрэсара.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Джордж / Адказаць
19.07.2022
Дык за тое Ўто здымаў, ці за дасыланне відэа ў тэлеграм далі тэрмін? Клікбэйт ад рэдакцыі
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру