Вы гуляеце за безыменнага аранжавага ката, які спрабуе вярнуцца дадому пасля падзення ў каналізацыю паўразбуранага кібергорада. Людзей там няма, затое ёсць робаты. Адзін з іх (дрон B-12) будзе суправаджаць вас усю гульню. Што важна: гэта не нейкі кот-мутант, не робакот, а самы звычайны.

Распрацоўшчыкі прыклалі нямала намаганняў, каб дакладна перадаць усю ласку і хаатычнасць жывёлы ў гульнявым працэсе.

Вы можаце драпаць дзверы і мэблю, збіваць прадметы са сталоў проста так, або заскакваць на стос кніг, каб ён перакуліўся. Некаторыя з гэтых паводзінаў звязаны з гульнявым працэсам, а некаторыя можна рабіць проста так, каб расслабіцца.

Пры гульні на прыстаўцы кантролер вібруе, калі кот у гульні варкоча.

Вы перамяшчаецеся ў гульні праз цесныя завулкі, неонавыя шыльды і высокія шматкватэрныя дамы. Можна з лёгкасцю пераскокваць з кандыцыянера на балкон кватэры або на тэлефонны слуп.

Гульня складаецца з паслядоўнага рашэння галаваломак. Каб знайсці рашэнне, вам трэба арыентавацца ў навакольным асяроддзі гульні, у фізіцы. Напрыклад, трэба штурхнуць дошкі, каб стварыць дарожкі для праходу, або праслізнуць ў перакуленую бочку, каб перакаціць яе і выкарыстаць у якасці прыступкі. Ёсць захапляльныя сцэны пагоні, калі вы ўцякаеце ад істот-мутантаў.

Гульня зусім не складаная, можна гуляць у сваё задавальненне. У вас ёсць бясконцая колькасць жыццяў, і няма ніякага ўрону ад падзення. Тым не менш, гульня захоплівае сваім насычаным сюжэтам і фонам. У гульні цудоўна аформлены горад, з кожнай драбніцай, поўны цікавых захапляльных гісторый.

Гульня «Валацуга» гэта свет, у якім заўсёды прыемна праводзіць час. Кот можа задрамаць, а вы будзеце проста сядзець, назіраючы, як камера павольна пераключаецца на буйны план, каб паказаць больш шыкоўнай абстаноўкі горада і прыроды. Грае пяшчотная музыка, пяшчотнае варкатанне гучыць праз кантролер і дынамік.

Змрочны, але прываблівы кіберпанк, квэсты ў галаваломкі, запакаваныя ў 5-гадзінную гісторыю, і ўсё гэта ў целе ката — вось сакрэт гэтай цудоўнай прыгоды.

Stray гэта захапляльны вопыт, тая гульня, якая не пакідае вашага розуму пасля завяршэння.

У першую чаргу яна можа быць цікавая тым, хто даўно адмовіўся ад камп'ютарных гульняў. Яна не патрабуе гульнявых навыкаў і проста радуе нават калі кот спыняецца і чухае сябе за вухам.

А вось сур'ёзным геймарам, якія настроеныя на цяжкія выпрабаванні, гульня можа не зайсці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру